Перайсьці да зьместу

Ірляндзкі юніянісцкі альянс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірляндзкі юніянісцкі альянс
Irish Unionist Alliance
Дата заснаваньня 1891
Распушчаная 1922
Ідэалёгія Ірляндзкі юніянізм, англа-ірляндзкія інтарэсы

Ірляндзкі юніянісцкі альянс (па-ангельску: Irish Unionist Alliance, па-ірляндзку: Comhaontas Aontachtach na hÉireann), таксама вядомая як Ірляндзкая юніянісцкая партыя, альбо Ірляндзкія юніяністы ці проста юніяністы — былая палітычная партыя ў Ірляндыі, якая ўзьнікла ў 1891 годзе ў выніку зьліцьця Ірляндзкай кансэрватыўнай партыі і Ірляндзкага ляяльнага ды патрыятычнага зьвязу. Галоўнай мэтай партыі было супрацьдзеяньне плянам увядзеньня самакіраваньня Ірляндыі ў складзе Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі ды Ірляндыі. Большую частку існаваньня партыі яе ўзначальваў Эдўард Джэймз Саўндэрсан а пазьней Джон Бодрык. Ў электаральным пляне найбольшую падтрымку партыя мела на поўначы краіны, ў Ольстэры, асабліва на ўсходзе правінцыі а таксама на поўдні Дубліна. На пачатку XX стагодзьдзя ва Ірляндзкім юніянісцкім альянсе пачаліся унутраныя спрэчкі, асабліва вакол пытаньня магчымага падзелу Ірляндыі. Юніяністы па-за межамі Ольстэра фактычна вымушаныя былі прызнаць неабходнасьць самакіраваньня Ірляндыі, а на поўначы, ў Ольстэры, яны заснавалі Ольстэрскую юніянісцкую партыю. З заснаваньнем ў 1919 годзе Юніянісцкай лігі супраць падзелу Ірляндзкі юніянісцкі альянс канчаткова раскалоўся.