Перайсці да зместу

Ірына Пятроўна Ляўковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Пятроўна Ляўковіч

Ірына Пятроўна Ляўковіч (нар. 28 верасня 1964, Орша) — беларуская эканамістка, дзяржаўны службовец і дэпутатка.

Нарадзілася 28 верасня 1964 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці[1].

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працоўную дзейнасць пачала эканамісткай Віцебскага холадакамбіната, працавала эканамісткай 1-й катэгорыі, старшай эканамісткай; выконвала абавязкі вядучай эканамісткі ўпраўлення гандлю Віцебскага аблвыканкама; намесніцай дырэктара па камерцыйных пытаннях арэнднага прадпрыемства Віцебскага абласнога вытворчага аб’яднання «Чараўніца»; вядучай эканамісткай упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Віцебскага аблвыканкама; намесніцай начальніка, начальніцай упраўлення гандлю, грамадскага харчавання, тавараў і паслуг Віцебскага гарвыканкама; начальніцай упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама[1]. Начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама[1].

Дэпутатка Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў[1].

Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу[1].

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1]. У 2024 годзе зноў выбрана членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад горада Віцебска)[1]. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[1].

Член Беларускага саюза жанчын[1].

Узнагароджана медалямі «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» ІІІ ступені, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта[1].