Абаротна-сальдавая ведамасць
Абаротна-сальдавая ведамасць — гэта абагульняльны рэгістр бухгалтарскага ўліку, які складаецца за справаздачны перыяд на падставе дадзеных аналітычнага і сінтэтычнага ўліку[1].
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Абаротна-сальдавая ведамасць служыць для кантролю дакладнасці вядзення бухгалтарскага ўліку і з'яўляецца адным з асноўных дакументаў, на падставе якога фармуецца бухгалтарскі баланс. У ведамасці ўтрымліваюцца наступныя дадзеныя:
- пачатковае сальда (на пачатак перыяду);
- абароты па дэбеце і крэдыце за справаздачны перыяд;
- канчатковае сальда (на канец перыяду)[2].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Абаротна-сальдавая ведамасць па сінтэтычных рахунках змяшчае тры пары слупкоў:
- сальда на пачатак перыяду (дэбетовае і крэдытавае);
- абароты за справаздачны перыяд (па дэбеце і крэдыце);
- сальда на канец перыяду (дэбетовае і крэдытавае).
Пры правільным вядзенні бухгалтарскага ўліку ўсе тры пары выніковых сум павінны быць роўнымі:
- агульная сума дэбета = агульнай суме крэдыта;
- пачатковае сальда = канчатковаму сальда;
- дэбетавае і крэдытавае абароты павінны супадаць[1].
Аналітычны ўлік
[правіць | правіць зыходнік]Абаротна-сальдавыя ведамасці для аналітычных рахункаў выкарыстоўваюцца асобна для кожнага сінтэтычнага рахунку, для якога вядзецца аналітычны ўлік. У такіх ведамасцях не назіраецца тры пары раўназначных вынікаў, бо яны не адлюстроўваюць узаемасувязь паміж рахункамі, а паказваюць рух на канкрэтным сінтэтычным рахунку[2].
Сувязь з бухгалтарскім балансам
[правіць | правіць зыходнік]На падставе звестак абаротна-сальдавай ведамасці складаецца бухгалтарскі баланс:
- дэбетавае сальда пераносіцца ў актывы;
- крэдытавае сальда — у пасівы[1].
Асаблівыя выпадкі
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя артыкулы балансу патрабуюць асобнага падыходу:
Асноўныя сродкі і нематэрыяльныя актывы: у ведамасці паказваюцца па рахунках:
- рахунак 01 — першапачатковы кошт (па дэбіце),
- рахунак 02 — назапашаная амартызацыя (па крэдыце);
- у балансе адлюстроўваецца рэшткавы кошт — розніца паміж гэтымі значэннямі.
Страты: у ведамасці паказваюцца па дэбеце, у балансе адлюстроўваюцца ў пасівах са знакам мінус (як адмоўны прыбытак)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Н.Н. Илышева, Е.Р. Синянская, О.В. Савостина. Бухгалтерский учет. Учебное пособие. — Екатеринбург: Издательство Уральского университета, 2016. — ISBN 978-5-7996-1820-9.
- ↑ а б Сокольчик, Т. П. Бухгалтерский учёт и аудит : пособие. — Мн.: Акад.упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2009. — ISBN 978–985–457–898–9.
