Камбінаваная справаздачнасць
Камбінаваная справаздачнасць — від кансалідаванай фінансавай справаздачнасці. Камбінаваная справаздачнасць прадугледжвае стварэнне групавой справаздачнасці любых адвольна згрупаваных кампаній[1], часцей за ўсё згрупаваныя кампаніі належаць аднаму інвестару або групе інвестараў[2][3].
Методыка складання камбінаванай справаздачнасці не з'яўляецца прадметам рэгулявання Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС), бо няма стандарту, які прама рэгуляваў бы складанне такой справаздачнасці[1]. Аднак асаблівасць міжнародных стандартаў у тым, што МСФС — гэта не набор стандартаў, а набор прынцыпаў. Прынцыпы вызначаюць агульныя правілы і не з'яўляюцца канкрэтнымі ўказаннямі[4], а МСФС не забараняе кампаніям складаць камбінаваную справаздачнасць. Такім чынам, камбінаваная справаздачнасць можа цалкам адпавядаць патрабаванням МСФС і фінансавай справаздачнасці[1].
На практыцы распаўсюджаная сітуацыя, калі некалькі кампаній фактычна кантралююцца адным уласнікам, але юрыдычна яны не звязаныя паміж сабой. Міжнародныя стандарты наўпрост не дазваляюць выпусціць фінансавую справаздачнасць групы, у якой няма дакладна вызначанай мацярынскай кампаніі. Якраз рашэннем такой праблемы можа стаць падрыхтоўка камбінаванай фінансавай справаздачнасці[2][заўв 1]
Методыка складання
[правіць | правіць зыходнік]На пачатковым этапе стварэння камбінаванай справаздачнасці фармуюцца пакеты справаздачнасці для кожнай кампаніі асобна. Далей — адпаведныя паказчыкі падраздзяленняў. Затым цалкам выключаюцца ўнутрыгрупавыя аперацыі і рэшты, нерэалізаваныя ўнутрыгрупавыя прыбыткі і страты[5]. Асноўным адрозненнем камбінаванай справаздачнасці ад кансалідаванай з'яўляецца тое, што ў кансалідаванай паказваецца капітал толькі мацярынскай кампаніі, а ў камбінаванай капіталы кампаній складваюцца, бо паміж імі няма адносін «маці — дачка», і яны проста належаць адной асобе альбо групе асоб[1].
Пры складанні такой справаздачнасці важным з'яўляецца выкананне наступных умоў:
- аднолькавая уліковая палітыка аб'яднаных прадпрыемстваў;
- фінансавая справаздачнасць аб'яднаных прадпрыемстваў павінна быць сфармавана на адну справаздачную дату;
- раскрыццё прычын складання камбінаванай справаздачнасці, асноў вызначэння перыметра кансалідацыі. Гэтая інфармацыя неабходная для карыстальнікаў у мэтах разумення таго, чаму менавіта тыя ці іншыя кампаніі ўвайшлі ў групу[2][6].
Вызначэнне перыметра камбінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Вызначыць перыметр кансалідацыі — значыць акрэсліць кола кампаній, інфармацыя пра якія будзе выкарыстана ў мэтах фармавання фінансавай справаздачнасці групы[7].
Ключавое адрозненне камбінаванай справаздачнасці ад кансалідаванай — магчымасць сфармаваць камбінаваную справаздачнасць для групы, у якой адсутнічае выразная юрыдычная структура. Гэта дае магчымасць маніпуляваць дадзенымі ў фінансавай справаздачнасці, і, такім чынам, дазваляе «палепшыць» справаздачнасць. Гэта можна зрабіць, напрыклад, такімі спосабамі:
- уключэннем «лішняй» кампаніі ў перыметр камбінацыі:
Група кампаній А, В, С, D мае патрэбу ў знешнім фінансаванні. Для гэтага яна збіраецца выпусціць камбінаваную справаздачнасць у адпаведнасці з МСФС. Падрыхтаваўшы праект справаздачнасці, кампанія застаецца незадаволеная атрыманымі фінансавымі вынікамі і ідзе на маніпуляцыю са справаздачнасцю. Для гэтага ствараюцца афшорныя фірмы E і F. Кампанія E набывае частку прадукцыі групы па рынкавых цэнах і перапрадае яе кампаніі F з нацэнкай 25 %. Канчатковыя спажыўцы закупляюць прадукцыю групы ў кампаніі F па рынкавых цэнах.
У такім «палепшаным» варыянце камбінаванай справаздачнасці групы кампанію E ўключаюць у перыметр камбінацыі, а кампанія F застаецца па-за перыметрам. Такім чынам, група павялічвае выручку і атрымлівае «папяровы» прыбытак на продажах, якія ажыццяўляюцца кампаніяй Е.
- выключэннем» лішняй «кампаніі» з перыметра камбінацыі:
Існуе група кампаній А, В, С, D. На кампанію D пераводзяць некаторыя выдаткі іншых кампаній гэтай групы. Пасля гэтага кампанію D выключаюць з перыметра камбінацыі. У выніку фінансавы вынік дзейнасці групы А, В, С паляпшаецца[2].
Трэба таксама адзначыць, што атрымаць аўдытарскае заключэнне ад сур'ёзнай аўдытарскай кампаніі на такую справаздачнасць вельмі цяжка[2][заўв 2]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пад камбінаванай фінансавай справаздачнасцю групы тут варта разумець фінансавую справаздачнасць, якія дае дадзеныя пра актывы, абявазацельствы і вынікі фінансавай дзейнасці ўсіх кампаній групы, як калі б яны былі адной кампаніяй. Пры гэтым кампаніі не з'яўляюцца групай з пункту гледжання МСФС (IAS) 27 «Кансалідаваная і асобная фінансавая справаздачнасць».
- ↑ Цяжка, але магчыма. Яркі прыклад — справаздачнасць такіх кампаній як «Enron» і «Worldcom».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Ирина Завалишина. Толковый словарь МСФО: Финансовая отчетность (руск.). журнал «МСФО: практика применения» № 2/2008 (11 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2010. Праверана 19 снежня 2011.
- ↑ а б в г д Антон Киселев. Как составить комбинированную финансовую отчетность (руск.). Журнал "МСФО на практике". Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 19 снежня 2011.
- ↑ «МСФО для предприятий малого и среднего бизнеса», THE IFRS FOR SMEs (англ.). www.iasplus.com (9 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 19 снежня 2011.
- ↑ Ernst & Young. Применение МСФО = Generally Accepted Accounting Practice under International Financial Reporting Standards / Янина Петрова. — г. Чехов: Альпина Бизнес Букс, 2010. — Т. 1. — С. 16. — 3301 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-904522-50-6.
- ↑ Аверчев, И.В. МСФО. 1000 примеров применения. — М.: Рид Групп, 2011. — С. 992.. — ISBN 978-5-4252-0230-7.
- ↑ Сергей Модеров. Комбинированная финансовая отчетность: миф или реальность? (англ.). «Учет и аудит Казахстана» №5 (47) 2011 год., стр. 6-13. (6 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 19 снежня 2011.
- ↑ М.И. Литвиненко. Определение периметра консолидации. Методы консолидации (англ.). Журнал «Корпоративная финансовая отчетность. МСФО журнал 2-2006» (31 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2011. Праверана 19 снежня 2011.