Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Коўзьлі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апошні камэнтар: 1 ліпень ад Casinios у тэме Лексыка

Правапіс

[рэдагаваць крыніцу]

Слушна будзе "для хакея" ці "для хакею"? Casinios (гутаркі) 22:15, 30 чэрвеня 2025 (+03)Адказаць

Вітаю зноў! Ёсьць артыкул Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе, таму "для хакею". З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 10:20, 1 ліпеня 2025 (СКЧ+3)
Дзякуй, выправіў. Casinios (гутаркі) 18:04, 1 ліпеня 2025 (+03)Адказаць

Лексыка

[рэдагаваць крыніцу]

"Каток" ці "каўзель"? Я ўсё ж такі думаю, што другі варыянт будзе больш адпаведны бел. мове. "Канькі" ці "коўзьлі / каўзялі"? Casinios (гутаркі) 22:21, 30 чэрвеня 2025 (+03)Адказаць

Вітаю! Як маецеся? Натрапіў на 2 пераклады: 1) Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. каўзель м. — каток // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — ISBN 5-341-00918-5; 2) Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. каток — коўзанка // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія). Таксама знайшоў згадку: «Коньки мн. м. сталёвыя палазкі да коўзаньня; каўзгачы, коўзьлі; лызгачы, лызглі» (Вацлаў Ластоўскі. Коньки // Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. — С. 289. — 832 с.). З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 10:20, 1 ліпеня 2025 (СКЧ+3)
Дзякуй, выправіў "каток" на "каўзель". Але вось ці выпраўляць "канькі", ня ведаю... З пункту гледжаньня бел. мовы, слова "канькі" ня мае сэнсу. Бо па-першае - мы "коўзаемся", па-другое - мы гэта робім на "каўзелі". Таму выдавалася бы, што лепей замяніць яго напрыклад на "коўзьлі". Але калі падыходзіць з пункту гледжаньня ужываньня словаў, то "канькі" больш дзе можна сустрэць, а "коўзьлі" амаль нідзе не сустрэнеш. Таму ня ведаю як тут лепш зрабіць. Casinios (гутаркі) 18:19, 1 ліпеня 2025 (+03)Адказаць