Коўзьлі
Падкляса ад | абутак, спартовы інвэнтар ![]() |
---|---|
Прызначэньне | коўзаньне ![]() |
Спорт | хакей з шайбай, фігурнае коўзаньне, бег на коўзьлях ![]() |
Выкарыстоўваецца | коўзаньнік ![]() |
Сымбаль Юнікоду | ⛸ ![]() |
Коўзьлі[1][2] (каўзгачы, лызгачы, лызглі[3]; наркам. канькі) — абутак для коўзаньня на лёдзе, да падэшвы якога прымацаванае лязо.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца што першыя коўзьлі вынайшлі фіны каля 5000 год назад. Першыя коўзьлі выраблялі з костак ног аленя або каня ці быка, іх мацавалі да ступняў скуранымі рамянямі. Такія коўзьлі патрабавалі тычок з вострым наканечнікам, каб штурхаць фігурыста наперад. Вынаходзтва коўзьляў было вельмі важна для фінскага насельніцтва, так як у Фінляндыі налічваецца 188 000 азёр, якія адзьдзялялі паселішча адзін ад аднаго. Ва ўмовах суровай паўночнай зімы азёры доўгі час заставаліся пакрытыя лёдам. У мэтах эканоміі энэргіі падчас паляваньня альбо падарожжаў паміж вёсак, фінам прыйшлося шукаць кароткі шлях праз застылыя азёры[4].
На тэрыторыі Беларусі першая пара коўзьляў, вырабленая з косткі жывёлаў, знойдзена пры раскопках у раёне Полацка й адносіцца археолягамі да 11 стагодзьдзя[5].
У 13 стагодзьдзі галяндцы зрабілі рэвалюцыю ў коўзаньні, завастрыўшы лёзы коўзьляў, якія ў той час рабіліся са сталі[6]. У 1842 годзе лёнданец Генры Кірк заліў першую коўзанку[7].
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Існуе 5 асноўных відаў коўзьляў для пэўных умоў і відаў дзейнасьці: фігурныя, хакейныя, для хакею зь мячом, бегавыя й турыстычныя.
Фігурныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фігурныя коўзьлі выкарыстоўваюцца ў фігурным коўзаньні. Іх адметнай асаблівасьцю зьяўляюцца зубцы на пярэдняй частцы ляза. Зубцы маюць рознае ўжываньне, але ў асноўным служаць для скачкоў і кручэньні.
Лязо коўзьля для фігурнага коўзаньня няроўнае - яно складаецца з двух рэбраў (вонкавага й унутранага) і жалабка паміж імі. Чым глыбей жалабок, тым лягчэй на ім паварочваць і ўстойлівей канёк трымаецца на лёдзе. Але ў той жа час складаныя элемэнты (у першую чаргу кручэньня) з глыбокім жалабком зрабіць складана. [8]
Хакейныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хакейныя коўзьлі бываюць для гульні з шайбай і гульні зь мячом (ён жа бэндзі). У коўзьляў для хакею з шайбай лазо такога ж памеру як і боты, а для бэндзі, як правіла, на пару сантымэтраў даўжэй, што дазваляе разьвіваць больш высокія хуткасьці на вялікім полі для хакею зь мячом.

Таксама існуе розьніца паміж коўзьлямі для гульцоў у полі й брамнікам. У брамніка боты прымацаваны бліжэй да ляза, гэта трэба для больш нізкага цэнтру важкасьці. А самі боты ніжэй абрэзаны ў галёнкі й маюць лепшую абарону ад шайб, бо чаравік заключаны ў плястыкавы кожух.
Бегавыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бегавыя альбо гоначныя коўзьлі, маюць доўгія лёзы й выкарыстоўваюцца для хуткаснага бегу на коўзьлях. Яны маюць вялікую вышыню да ляза, што дазваляе выконваць больш глыбокія павароты не кранаючыся льду ботам.
Турыстычныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта доўгія лазы да якіх можна прымацаваць боты для шпацыраў па натуральнаму льду на вялікія адлегласьці. Даўжыня ляза прыблізна 50 см, што робіць іх устойлівымі на няроўным натуральным лёдзе. Коўзьлі атрымалі другую назву - нардычныя, за вялікую папулярнасьць сярод паўночна-эўрапейскіх краінаў.
Для адпачынку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мужчынскія коўзьлі для адпачынку звычайна выглядаюць як для хакею, а жаночыя як фігурныя. Але не зьяўляюцца прафэсійным спорт інвэнтаром. Звычайна іх бяруць на пракат навічкі ў якіх няма сваіх коўзьляў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзіслаў Наважылаў. «Вусаты чорт» // Літаратурны партал «Стіхі.ру», 2017 г. Праверана 2 ліпеня 2025 г.
- ^ // Запісы БІНіМ : часопіс. — 2017. — № 39. — С. 10.
- ^ Вацлаў Ластоўскі. Коньки // Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. — С. 289. — 832 с.
- ^ https://web.archive.org/web/20080111150854/http://www.timesonline.co.uk/tol/news/uk/science/article3090363.ece
- ^ https://web.archive.org/web/20240831201030/https://minsksport.by/ru/konkobej_sport
- ^ Хайнс, Джэймс Р. (2011). Гістарычны слоўнік фігурнага катаньня . Lanham, штат Мэрылэнд: Scarecrow Press. стар. xix. ISBN 978-0-8108-6859-5.
- ^ https://justtalks.ru/articles/health/fitness/istoriya-ledovykh-katkov.html
- ^ https://figure-skating.ru/%D0%97%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%B0_%D1%84%D0%B8%D0%B3%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%BE%D0%B2