Адраджэнне (партыя, Францыя)
Адраджэнне | |
---|---|
фр.: La République en marche ![1] | |
![]() | |
Лідар | Стэфан Сежурнэ[d] |
Заснавальнік | Эмануэль Макрон[1] |
Дата заснавання | 6 красавіка 2016[1] |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-лібералізм[2][3], праеўрапеізм[d][4] і рэфармізм[d] |
Колькасць членаў | 407 852[5] |
Сайт | parti-renaissance.fr (фр.) |
![]() |
«Адраджэнне» (фр.: Renaissance) — французская партыя, якая мае сумесь сацыялістычных і ліберальных поглядаў.
Партыя была створана 6 красавіка 2016 года Эмануэлем Макронам, былым міністрам эканомікі, прамысловасці і лічбавых тэхналогій, які пазней быў абраны прэзідэнтам на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года з 66,1% галасоў у другім туры. Пасля партыя вылучала кандыдатаў на парламенцкіх выбарах 2017 года[6], у тым ліку дысідэнтаў ад Сацыялістычнай партыі і Рэспубліканцаў, а таксама дробных партый, атрымаўшы абсалютную большасць у Нацыянальнай асамблеі. Макрон быў пераабраны на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года, але партыя страціла абсалютную большасць на парламенцкіх выбарах 2022 года.
Макрон задумваў яе як прагрэсіўны рух, які аб’ядноўвае левых і правых[7]. Патрыя падтрымлівае праеўрапеізм[8][9] і глабалізацыю, а таксама ставіць на мэце мадэрнізацыю і маралізацыю французскай палітыкі[10][11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Emmanuel Macron lance un « mouvement politique nouveau » baptisé « En marche ! » // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2016. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ Venturini L. En marche ! Un social-libéral pour piloter le projet de Macron // L'Humanité — RF: 2017. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ↑ Endeweld M. La démonstration de force du social-libéral Emmanuel Macron // Marianne — Paris: Marianne, 2016. — ISSN 1275-7500; 2491-5769
- ↑ À Berlin, Macron veut « restaurer la confiance avec les Allemands en faisant des réformes sérieuses » // Le Monde / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 2017. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ https://en-marche.fr/le-mouvement/la-carte Праверана 6 снежня 2018.
- ↑ «Législatives: En marche ! fera connaître d’ici jeudi à midi ses 577 candidats». Le Figaro.
- ↑ Roger, Patrick (20.08.2016). «Macron précise son projet „progressiste“ pour 2017». Le Monde.
- ↑ «Emmanuel Macron a Berlin pour se donner une stature européenne». Le Monde.
- ↑ «Macron veut voir son 'projet progressiste' défendu en 2017». Europe 1.
- ↑ «Emmanuel Macron and the building of a new liberal-centrist movement». EUROPP.
- ↑ «Le projet d’Emmanuel Macron est social-libéral». Le Monde.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адраджэнне (партыя, Францыя)
- Афіцыйны сайт