Перайсці да зместу

Ала Віктараўна Смаляк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ала Віктараўна Смаляк
Нараджэнне 7 верасня 1973(1973-09-07) (51 год)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Ала Віктараўна Смаляк (нар. 7 верасня 1973, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч,

Нарадзілася 7 верасня 1973 года ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці[1].

Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі[1].

Працавала памочніцай выхавацелькі ў дзіцячым садзе № 3 у Бярозаўцы; прадаўцом-касіркай у ТАА «Лідская кампанія» (г. Бярозаўка); прадаўцом на прадпрыемстве шклозавод «Нёман» (г. Бярозаўка); прадаўцом аптава-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз» (г. Гомель); таваразнаўцам вытворча-камерцыйнай фірмы «КВІТ» (г. Гомель); старшынёй Навабеліцкай раённай арганізацыі г. Гомеля Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа[1].

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа[1][2].

Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад Навабеліцкай выбарчай акругі № 8 і ўваходзіла ў пастаянную камісію па развіццю сацыяльнай сферы[3].

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[4].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].

Член Камуністычнай партыі Беларусі[5].

Узнагароджана ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1] (2018)[6].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Смоляк Алла Викторовна — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики. Совет Рэспублікі. Праверана 28 жніўня 2025.
  2. Дэпутацкі корпус(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 2 верасня 2022.
  3. Пастаянныя камісіі абласнога Савета дэпутатаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 2 верасня 2022.
  4. Сенатары правядуць адзіны дзень прыёму на Гомельшчыне
  5. СМОЛЯК АЛЛА ВИКТОРОВНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 2 верасня 2022.
  6. Смаляк Ала Віктараўна