Альгіняны
Выгляд
Вёска
Альгіняны
|
Альгіня́ны[1] (трансліт.: Aĺhiniany, руск.: Ольгиняны) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Законным дзедзічам Альгінян (Olghenany) у 1468 годзе названы баярын Георгій Георгіевіч Гетаўтавіч[2].
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассавета[3], да 17 лістапада 1986 года ўваходзіла ў склад Ізабелінскага сельсавета[4], да 26 лютага 2013 года — у склад Астравецкага сельсавета[5].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Альгіняны адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Al-gin'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Al- (Alg-) i Gin-.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Ліцкевіч 2013, с. 49..
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland. — Горадня-Менск: 2013. — № 19. — С. 44-53.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх