Альштынак
| Горад | |||||
| Альштынак | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Olsztynek | |||||
|
|||||
| 53°35′00″ пн. ш. 20°17′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Альштынскі | ||||
| Гміна | Альштынак | ||||
| Прэзідэнт | Мірослаў Войцех Сцягенка | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 7,69 км² | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 7 648 чалавек (2004) | ||||
| Шчыльнасць | 994,5 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 89 | ||||
| Паштовы індэкс | 11-015 | ||||
| TERC | 6283614094 | ||||
| Іншае | |||||
| 0964910 | |||||
| olsztynek.pl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Альштынак[1] (польск.: Olsztynek, ням.: Hohenstein) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Альштынскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Альштынак. Займае плошчу 7,69 км². Насельніцтва 7648 чалавек (на 2004).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя горада пачынаецца з будаўніцтва тэўтонскімі рыцарамі замка Гогенштайн у 1351 годзе. У 1410 годзе ў наваколлях горада рыцары пацярпелі разгромнае паражэнне ў бітве пры Грунвальдзе. У 1440—1455 гадах у складзе Прускай канфедэрацыі, з 1525 года — частка Прусіі. У жніўні 1914 года апынуўся ў цэнтры бітвы пры Таненбергу.
На праведзеным пасле Першай сусветнай вайны плебісцыце былі пададзены толькі два галасы за перадачу горада пад юрысдыкцыю Польшчы. У горад з Кёнігсбергскага заапарка быў перамешчаны этнаграфічны музей Усходняй Прусіі. У 1927 годзе тут быў узведзены мемарыял у Танэнбергу, дзе праз 7 гадоў быў пахаваны германскі прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург. Пасля Другой сусветнай вайны мемарыял быў разбураны, магіла Гіндэнбурга з жонкай яшчэ да пачатку баёў была перамешчана ў Марбург. Польскія ўлады пабудавалі ў горадзе помнік у гонар Грунвальдскай бітвы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альштынак- Афіцыйная старонка горада