Перайсці да зместу

Аляксандр Альфрэдавіч Машэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Альфрэдавіч Машэўскі
Дата нараджэння 25 красавіка 1940(1940-04-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 2025(2025-02-01) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Альфрэдавіч Машэ́ўскі (25 красавіка 1940(1940-04-25), Смаленск1 лютага 2025(2025-02-01)) — беларускі навуковец, урач-анколаг; доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).

Нарадзіўся 25 красавіка 1940 года ў Смаленску.

У 1963 годзе скончыў Данецкі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»[1].

Прафесійны шлях пачаў з пасады хірурга, потым — галоўнага ўрача медсанчасткі шахты «Паўночная» Данецкай вобласці[2].

З 1968 года працаваў у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР (пазней — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава). Прайшоў шлях ад доктара лабараторыі комплекснай тэрапіі да намесніка дырэктара па навуковай рабоце, апошнюю пасаду займаў з 1990 года. З 2015 года працаваў старшынёй Цэнтральнай экспертнай камісіі па раннім выяўленні анкалагічных захворвання[2]

Памёр 1 лютага 2025 года[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па арганізацыі проціракавай барацьбы, дыягностыцы злаякасных новаўтварэнняў, камбінаваных і комплексных метадах лячэння злаякасных пухлін.

  • Знак «Выдатнік аховы здароўя»[1];
  • ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[1];
  • знак «За заслугі перад беларускай анкалогіяй»[1];
  • ганаровы грамадзянін Мінскага раёна.
  1. а б в г д omr.by
  2. а б Памёр Аляксандр Машэўскі . Наша Ніва (3 лютага 2025). Праверана 4 лютага 2025.