Аляксей Сцяпанавіч Анішчык
Аляксей Сцяпанавіч Анішчык | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | журналіст, мемуарыст, педагог, грамадскі дзеяч, пісьменнік, эканаміст |
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2007 (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Аляксей Сцяпанавіч Анішчык (19 ліпеня 1912, Мондзіна, Мінская губерня — 31 сакавіка 2007, Вільня; Псеўданімы: Андрэй Чэмер; А. Шпак) — беларускі мемуарыст, педагог, журналіст, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 ліпеня 1912 года на хутары Мондзіна Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Скончыў Навагрудскую гімназію і эканамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта; магістр эканамічных навук. Працаваў у Катавіцах, кіраваў курсамі для інжынераў і тэхнікаў. У верасні 1939 года запісаўся ў батальён, які абараняў Варшаву ад немцаў, за што пазней быў узнагароджаны медалём.
Пасля капітуляцыі [[Польшча|Польшчы]] вярнуўся ў Навагрудак, дзе выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру. Потым на Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 годзе — выкладчык і загадчык школы ў мястэчку Уселюб Навагрудскага раёна. З 1942 года — выкладчык Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Публікаваўся ў газеце «За праўду», са студзеня 1944 года — яе рэдактар. У лютым — маі 1944 года — загадчык Навагрудскай друкарні, у маі—чэрвені — супрацоўнік сектара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтра ў Мінску. Сябар падпольнай Беларускай Народнай Грамады. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса.
Пры адступленні нямецкіх войск выехаў у Германію. У 1945—1946 гадах жыў у Кракаве, працаваў у газетах. Потым узначаліў ваяводскі аддзел выдавецтва «Czytelnik» ва Уроцлаве і Шчэціне.
Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў маі 1948 года, вывезены ў Мінск. За супрацоўніцтва з немцамі прысуджаны да расстрэлу, замененага 25 гадамі зняволення. Правёў у лагерах Запаляр’я і Мардовіі 14 гадоў. Вызвалены ў 1962 годзе. Вярнуўся на Радзіму. Працаваў эканамістам у Навагрудскім раёне і ў Лідзе. Потым пераехаў Літву (Эйшышкі). Жыў у Вільні. Узначальваў суполку віленскіх беларускіх палітвязняў. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года. Падрыхтаваў кнігу мемуараў.
Памёр 31 сакавіка 2007 года ў Вільні[1].
-
Фотапартрэт Аляксея Анішчыка, пяціклясніка Наваградскай беларускай гімназіі (1926).
-
Партрэт Аляксея Анішчыка (1939).
-
Сямейнае фота трох пакаленняў сям'і Анішчык (1940).
Зноскі
- ↑ У Вільні памёр найстарэйшы беларускі пісьменьнік(недаступная спасылка) Наша Ніва 2 красавіка 2007
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Жизнь живым принадлежит: (Стихи). — Вильнюс, 1996.
- За калючым дротам: (Нарысы, вершы). — Вільня, 1996.
- Мондзінская балада: Дакументальная аповесць. — Вільня, 1996.
- Наваградская Беларуская Гімназія. — Вільня, 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Мілаш Л. Аляксею Анішчыку — 90 // Кантакты і дыялогі. 2002, № 5-6.
- У Вільні памёр найстарэйшы беларускі пісьменнік // «Наша Ніва». 2007, 2 сакав.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
- Выкладчыкі Навагрудскай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Журналісты Беларусі
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Члены Беларускай Народнай Грамады (1941)