Анатоль Сяргеевіч Карамышаў
Анатоль Сяргеевіч Карамышаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1932 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 лістапада 2021 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1977) |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Анатоль Сяргеевіч Карамышаў (27 мая 1932, в. Панфілава, Крапівінскі раён, Кемераўская вобласць — 20 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1977). Заслужаны будаўнік БССР (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1956 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новакузнецку, Сібірскім прамбудпраекце, з 1961 года — дырэктар Гомельграмадзянпраекта[1]. Член КПСС з 1964 года. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (прафесар кафедры «Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў»).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Гомелі. Памёр 20 лістапада 2021 года[2].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар тэхніка-эканамічных асноў асваення поймавых тэрыторый для жыллёвага будаўніцтва, укаранення кантэйнернай пнеўматранспартнай сістэмы транспартавання інертных будаўнічых матэрыялаў, удзельнічаў у распрацоўцы генплана Гомеля (1974, у аўтарскім калектыве). Аўтар навуковых прац, у т.л. манаграфіі «Будаўніцтва на пойменна-намыўных асновах» (1980, Мінск)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971). Прэмія Савета Міністраў БССР (1984)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Карамышев Анатолий Сергеевич // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
- ↑ Вчера ушел из жизни архитектор, определивший развитие Гомеля . Гомельскі флагшток. Facebook.com (21 лістапада 2021).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карамышев Анатолий Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Карамышев Анатолий Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 66—67.
- Карамышев Анатолий Сергеевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 28.
- Карамышев Анатолий Сергеевич // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Заходне-Сібірскім краі
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Выкладчыкі БелДУТ
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя