Андрэс Опэр
Андрэс Опэр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 лістапада 1977[1][2] (47 гадоў) | |
Рост | 184 см[2] | |
Вага | 77 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—1999 | Флёра Талін | 73 (44) |
1996 | → Тэрвіс Пярну | 9 (3) |
1999—2003 | Ольбарг | 117 (28) |
2003—2005 | Тарпэда Масква | 53 (8) |
2005—2009 | Рода Керкрадэ | 103 (32) |
2009 | Шанхай Шэньхуа[d] | 6 (0) |
2010 | АДО Дэн Гааг | 12 (1) |
2010—2011 | АЕК Лярнака | 21 (3) |
2012—2013 | Нэа Саляміна | 42 (8) |
Зборныя | ||
1995—1996 | Эстонія (да 21)[d] | 4 (0) |
1995—2014 | Эстонія | 134 (38) |
Андрэс Опэр (па-эстонску: Andres Oper; нар. 7 лістапада 1977 году, Талін, Эстонская ССР) — былы эстонскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Эстоніі. Андрэс зьяўляецца нацыянальным рэкардсмэнам паводле колькасьці забітых галоў за зборную.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Опэр займаўся футболам у шэрагу дзіцячых спартовых школаў эстонскіх клюбаў, пакуль у 1994 годзе не прыйшоў у юнацкую каманду клюбу «Флёра». У тым жа сэзоне ён і дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клюбу. Выніковая гульня маладога гульца ў родным чэмпіянаце прыцягнула ўвагу сэлекцыянэраў дацкага клюбу «Ольбарг», які 2 ліпеня 1999 году выкупіў транфэр нападніка за 1 млн даляраў[3].
10 ліпеня 2003 году гулец перайшоў у склад расейскага клюбу «Тарпэда». 31 жніўня 2005 году Опэр стаў гульцом нідэрляндзкага клюбу «Рода»[4], адхіліўшы прапанову збоку ангельскага клюбу «Сандэрлэнд»[5]. Пасьля некаторы час правёў у кітайскім «Шанхай Шэньхуа», нідэрляндзкім «АДО Дэн Гааг» і кіпрскім АЕКу. У студзені 2012 году Андрэс падпісаў пагадненьні зь іншым кіпрскім клюбам — «Нэа Саляміс».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Опэр згуляў за нацыянальную зборную Эстоніі больш за 100 матчаў, дзе адзначыўся 38 разоў, што зьяўляецца нацыяальным рэкордам. Дэбютаваў у складзе зборнай у 1995 годзе ў матчы супраць зборнай Латвіі нв Балтыйскім кубку.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Флёра»:
- Чэмпіён Эстоніі (3): 1995, 1997–1998, 1998
- Уладальнік Кубка Эстоніі (2): 1995, 1998
- Уладальнік Супэркубка Эстоніі: 1998
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andres Oper // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д е ё ж з Andres Oper // Eesti spordi biograafiline leksikon (эст.)
- ^ Andres Oper muudi 15 miljoni eest. Postimees
- ^ Andres Oper jatkab karjaari Hollandi liigas. Soccernet.ee
- ^ The Estonian Wenger chased is still a threat, says Poom. DailyMail
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Ольбарг»
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Футбалісты клюбу «Флёра» Талін
- Футбалісты клюбу «Ольбарг»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу «Рода» Керкрадэ
- Футбалісты клюбу «Шанхай Шэньхуа»
- Футбалісты клюбу «АДО Дэн Гааг»
- Футбалісты клюбу АЕК Лярнака
- Футбалісты клюбу «Нэа Саляміна» Фамагуста
- Футбалісты зборнай Эстоніі
- Эстонскія футбалісты