Антоніё Валенсія
Антоніё Валенсія | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 жніўня 1985[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 | Эль-Насьяналь[d] | 88 (12) |
2005—2008 | Вільярэал | 2 (0) |
2005—2006 | → Рэкрэатыва Ўэльва | 12 (0) |
2006—2008 | → Ўіган Атлетык | 37 (1) |
2008—2009 | Ўіган Атлетык | 47 (6) |
2009—2019 | Манчэстэр Юнайтэд | 241 (17) |
2019—2020 | ЛДУ[d] | 20 (1) |
2020—2021 | Керэтара[d] | 15 (1) |
Зборныя | ||
2004—2005 | Эквадор (да 20)[d] | 23 (17) |
2005—2019 | Эквадор | 99 (11) |
Люі́с Анто́ніё Вале́нсія Маске́ра (па-гішпанску: Luis Antonio Valencia Mosquera; нар. 4 жніўня 1985 году, Нуэва-Лёха, Эквадор) — былы эквадорскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы і правага абаронцы. У свой час зьяўляўся гульцом нацыянальнай зборнай Эквадору, за якую правёў больш за 90 матчаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валенсія пачаў кар’еру ў эквадорскім клюбе «Эль-Насьяналь». У 2005 годзе перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Вільярэал». 3 жніўня 2006 году Валенсія далучыўся да ангельскага клюбу «Ўіган Атлетык», першапачаткова на ўмовах арэнды[3]. Дэбютаваў за «Ўіган» 19 жніўня ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», дзе «Ўіган» трываў паразу зь лікам 1:2[4].
30 чэрвеня 2009 году Антоніё стаў першым летнім падпісаньнем «Манчэстэр Юнайтэд». Сума трансфэру не была разгалошаная, паводле чутак, кошт гульца склад 16 млн фунтаў[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валенсія дэбютаваў за нацыянальную зборную ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Парагваю 27 сакавіка 2005 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Эль-Насьяналь»:
- Чэмпіён Эквадору: 2005
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2010, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2010, 2013, 2016
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
«ЛДУ Кіта»:
- Уладальнік Кубка Эквадору: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка на Soccerbase
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Эквадоры
- Футбалісты клюбу «Эль-Насьяналь» Кіта
- Футбалісты клюбу «Вільярэал»
- Футбалісты клюбу «Рэкрэатыва» Ўэльва
- Футбалісты клюбу «Ўіган Атлетык»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу ЛДУ Кіта
- Футбалісты клюбу «Керэтара» Сант’яга-дэ-Керэтара
- Футбалісты зборнай Эквадору
- Эквадорскія футбалісты