Перайсьці да зьместу

Вільярэал (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вільярэал
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэал, Гішпанія
Стадыён Эстадыё дэ ля Сэраміка
Умяшчальнасьць: 24 890
КіраўнікФэрнанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
villarrealcf.es (гішп.)​ (анг.)​ (кат.)

«Вільярэа́л» (па-гішпанску: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў мястэчку Вільярэал у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «дэ ля Сэраміка»[2], што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны й да сэзону 1955—1956 гадоў гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у Тарсэры, Сэгундзе Б і Сэгундзе (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ля Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «Рэалу».

У чэмпіянаце краіны клюб заваяваў срэбраны мэдаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненьнем у Кубку Гішпаніі для «Вільярэалу» пакуль зьяўляецца тройчае пападаньне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэалу» быў клюб «Кастэльён», бо абодва месьцяцца ў адной правінцыі. Але на сёньняшні момант галоўным супернікам ёсьць клюб «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клюбамі атрымалі назоў Валенсійскае лякальнае дэрбі.

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 году. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Хасэ Кальдуш Альмэля. Першапачаткова колерамі клюбу былі чорны й белы, то бок белыя кашулі й чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэньне зьміняць іх на жоўты й сіні, якія застаюцца й на сёньняшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» быў уведзены ў дзеяньне 17 чэрвеня 1923 году, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клюб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сэзону 1955—1956 гадоў, калі забясьпечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сэзону 1961—1962 гадоў, калі 14 пазыцыя прывяла да паніжэньня ў клясе й вяртаньню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга й, заняўшы ў сэзоне 1966—1967 гадоў першае месца, забясьпечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клюб забясьпечыў павышэньне ў клясе зь першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сэзоне 1971—1972 гадоў. Пасьля чатырох ня вельмі ўдалых сэзонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клюб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сэзон 1976—1977 гадоў, паводле выніках якога зь першага месца зноўку трымаў павышэньне ў Тэрсэру. У сэзоне 1986—1987 гадоў «падводнікі» зарабілі павышэньне ў клясе й з 1987 па 1990 гады правялі ў Сэгундзе Б, адкуль панізіліся клясай ніжэй. Сэзон 1990—1991 гадоў стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле ягоных вынікаў, заняўшы 2 месца, клюб перайшоў у Сэгунду Б, адкуль транзытам з 2 месца ў сэзоне 1991—1992 гадоў трапіў у Сэгунду. На працягу пяці сэзонаў клюб займаў месца ніжэй за сярэдзіну турнірнай табліцы лігі.

Матч «Рэал»—«Вільярэал» у 2011 годзе.

У сэзоне 1997—1998 гадоў «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сыстэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клюбу пуцёўку ў элітны гішпанскі дывізіён. Першы матч у Ля Лізе клюб правёў 31 жніўня 1998 году на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 4:1. У дэбютным сэзоне за «Вільярэал» выступалі такія гульцы, як то Давід Альбэльда, Андрэс Палёп, Хэсус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сэзону, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радк у табліцы, вярнуўшыся ў Сэгунду. Сэзон 1999—2000 гадоў клюб завяршыў на 3 пазыцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у найвышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сэзонаў клюб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў клюб пакінуў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі, скончыўшы сэзон на 18 месцы. Аднак на наступны сэзон «Вільярэал» зноўку забясьпечыў сабе права выступу ў Ля Лізе.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Луіс Жуніяр Edit this on Wikidata 2001
2 Сьцяг Францыі Аб Логан Кошта Edit this on Wikidata 2001
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыя Альтыміра Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Рафа Марын Edit this on Wikidata (ар. Напалі) 2002
5 Сьцяг Францыі Аб Вілі Камбваля Edit this on Wikidata 2004
6 Сьцяг Ізраілю Нап Манор Саламон Edit this on Wikidata (ар. Тотэнгэм) 1999
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Жэрард Марэна Edit this on Wikidata (капітан) 1992
8 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Фойт Edit this on Wikidata 1998
9 Сьцяг Грузіі Нап Жорж Мікаўтадзэ 2000
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Даніель Парэха Edit this on Wikidata 1989
11 Сьцяг Марока Нап Іліяс Акамаш Edit this on Wikidata 2004
12 Сьцяг Партугаліі Аб Рэнату Вэйга Edit this on Wikidata 2003
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Дыега Кондэ Edit this on Wikidata 1998
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Санці Камэсаньня Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Уругваю Аб Сант’яга Маўрыньнё Edit this on Wikidata 2002
16 Сьцяг Ганы ПА Томас Партэй 1993
17 Сьцяг Канады Нап Тэйджан Б’юкенэн Edit this on Wikidata 1999
18 Сьцяг Сэнэгалу ПА Пап Гуе Edit this on Wikidata 1999
19 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Нікаля Пэпэ Edit this on Wikidata 1995
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Альбэрта Малейра Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Канады Нап Тані Алувасэі Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Аёсэ Пэрэс 1993
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэржы Кардона Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Альфонса Пэдраса Edit this on Wikidata 1996
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Арнаў Тэнас Edit this on Wikidata 2001
26 Сьцяг Гішпаніі Аб Паў Навара Edit this on Wikidata 2005
33 Сьцяг Гішпаніі Нап Паў Кабанэс Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]