Перайсьці да зьместу

Мальёрка Пальма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мальёрка
Поўная назва Real Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны 5 сакавіка 1916
Горад Пальма, Гішпанія
Стадыён Ібэрастар
Умяшчальнасьць: 23 142
Прэзыдэнт Эндзі Колбэрг[d]
КіраўнікРобэрт Сарвэр[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdmallorca.es (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)

«Мальёрка» (па-гішпанску: Real Club Deportivo Mallorca) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Пальма з вострава Мальёрка. Клюб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 году. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Клюб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі й гетрамі. Хатняя арэна завецца «Ібэрастар», якая можа ўмясьціць 23 142 гледачы.

«Мальёрка» ― найстарэйшы клюб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клюбу быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 году гульнёй супраць «Барсэлёны», у якой «Мальёрка» атрымала паразу зь лікам 0:8. Праз год клюб зьмяніў назоў на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноўку зьмяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клюбу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 году было заяўлена, што 96 адсоткаў акцыяў клюбу купляе ангельскі бізнэсовец Пол Дэйвідсан, але ўжо ў лістападзе таго году было высьветлена, што ў ангельца няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 году клюб быў выкуплены гішпанскім бізнэсоўцам Матэо Алемані.

30 сакавіка 2010 году «Мальёрка» падпісала дамову з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіяваньня Macron. Дамова была разьлічаная на тры сэзоны з 2010 па 2013 гады. Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Мальёрка» страціла месца ў Ля Лізе. У студзені 2016 году, калі каманда была пагрозай вылету ў трэці дывізіён, клюб за крыху больш за 20 млн эўра набыў амэрыканскі інвэстар Робэрт Сарвэр і былы гулец НБА Стыў Нэш[2]. 4 чэрвеня 2017 году каманда ўсё ж такі апусьцілася ў трэці дывізіён упершыню з 1981 году[3]. Аднак, тамака «Мальёрка» не затрымалася, бо ўжо ў наступным сэзоне павярнулся ў другі дывізіён праз плэй-оф.

Актуальны на 16 жніўня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Домінік Грэйф Edit this on Wikidata 1997
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Матэў Морэй Edit this on Wikidata 2000
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Антоніё Ляторэ Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Гішпаніі ПА Амар Маскарэль Edit this on Wikidata 1993
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Антоніё Санчэс Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Косава Нап Вэдат Мурыкі Edit this on Wikidata 1994
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Ману Марлянэс Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Абдон Пратс Edit this on Wikidata 1992
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Сэрхі Дардэр Edit this on Wikidata 1993
11 Сьцяг Японіі Нап Такума Асана Edit this on Wikidata 1994
12 Сьцяг Партугаліі ПА Самуэл Кошта Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Лео Раман Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Дані Радрыгес Edit this on Wikidata 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Канады Нап Кайл Ларын Edit this on Wikidata 1995
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Матэо Хасэф Edit this on Wikidata (ар. Лідс Юн.) 2003
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Хавіер Льябрэс Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Торэ Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Антоніё Раільлё Edit this on Wikidata (капітан) 1991
22 Сьцяг Калюмбіі Аб Хоан Мохіка Edit this on Wikidata 1992
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Паблё Мафэо Edit this on Wikidata 1997
24 Сьцяг Славаччыны Аб Мартын Вальент Edit this on Wikidata 1995
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Іван Куэльяр Edit this on Wikidata 1984
30 Сьцяг Гішпаніі Нап Марк Дамэнэк Edit this on Wikidata 2006
32 Сьцяг Гішпаніі Аб Давід Лёпэс 2003
Сьцяг Фінляндыі Бр Лукас Бэргстрэм Edit this on Wikidata 2002
Сьцяг Калюмбіі ПА Даніель Люна Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]