Перайсьці да зьместу

Дэпартыва Алявэс Віторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэпартыва Алявэс
Поўная назва Deportivo Alavés, S.A.D.
Заснаваны 23 студзеня 1921
Горад Віторыя, Гішпанія
Стадыён Мэндысароца(es)
Умяшчальнасьць: 19 840
КіраўнікХасэ Антоніё Керэхэта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
deportivoalaves.com (гішп.)​ (баск.)

«Дэпарты́ва Алявэ́с» (па-гішпанску: Deportivo Alavés) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Віторыі, сталіцы аўтаномнае супольнасьці Краіны Баскаў. Заснаваны ў 1921 годзе. «Алявэс» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым басконскім клюбам пасьля «Атлетыка» і «Рэал Сасьедаду». Фіналіст Кубка УЭФА 2001 году, калі ў свой дэбютны сэзон у эўрапескіх турнірах клюб здолеў дасьці ажно да фіналу, дзе саступіў «Лівэрпулу» зь лікам 5:4, прапусьціўшы залаты гол. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Мэндысароца, які здольны зьмясьціць 19 840 гледачоў.

Клюб быў заснаваны ў 1920 годзе і першапачаткова быў вядомы пад назовам «Сябры спорту», ​​але 23 студзеня 1921 году назва была зьмененая на цяперашнюю[2]. «Алявэс» стаў першым клюбам, які атрымаў падвышэньне з Сэгунды ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 1929—1930 гадоў. Дэбютны сэзон у эліце атрымаўся няўдалым, бо клюб фінішаваў на 8 месцы з 10 удзельнікаў, усяго толькі на адзін пункт пераўзышоўшы дружыну, якая вылецела з дывізіёну[3]. У сэзоне 1931—1932 гадоў клюб захаваў месца ў Ля Лізе, толькі дзякуючы вынікам асабістых матчаў з апошняй дружынай лігі. А ўжо паводле вынікаў наступнага сэзону баскі ня ўтрымаліся ад вылету з эліты. У наступныя гады калектыў гуляў у ніжэйшых лігах, працяглы час правёўшы ў тым ліку ў трэцім паводле моцы дывізіёне краіны.

Вяртаньне ў Лі Лігу адбылося толькі ў сэзоне 1953—1954 гадоў, якое, аднак, не было працяглым, бо клюб разьвітаўся з элітай пасьля другога сэзону. У 1960-х «Алявэс» паспусьціўся ў трэці дывізіён, а сэзон 1970—1971 гадоў нават правёў у рэгіянальнай лізе. Ачолены Раманам Галярагам, клюб дасягнуў доўгачаканага падвышэньня ў Сэгунду ў сэзоне 1973—1974 гадоў[2]. У чэрвені 1983 году, пазьбегнуўшы вылету ў папярэднім сэзоне, «Алявэс» усё ж такі патрапіў у ніжэйшую Сэгунду Б, дзе заставаўся да кампаніі 1985—1986 гадоў[4]. Пасьля некалькіх гадоў сур’ёзнага заняпаду, які доўжыўся да пачатку 1990-х гадоў, «Алявэс», нарэсьце, дамогся выхаду з гаротнага стану і цягам дзесяцігодзьдзя паступова падвышаўся ў лігавай сыстэме.

Пасьля перамогі ў Сэгундзе сэзону 1997—1998 гадоў[5], басконскі клюб вярнуўся на найвышэйшы ўзровень пасьля 42-гадовага перапынку. Па вяртаньні, тым ня менш, клюб ледзьве зачапіўся за месца ў эліце, апярэдзіўшы клюб з зоны вылету на адзіны пункт. Але ў наступным сэзоне дружына сэнсацыйна двойчы перамагла «Барсэлёну», заняўшы ў выніку рэкордны для сябе 6 радок, што забясьпечыла клюбу месца ў Кубку УЭФА. Апроч завяршэньня чэмпіянату на 10-й пазыцыі, у сэзоне 2000—2001 гадоў басконскі клюб дасягнуў фіналу Кубка УЭФА, пасьлядоўна выгуляўшы «Інтэрнацыянале»[6], «Раё Вальекана» і «Кайзэрсьляўтэрн», апошні зь якіх быў ушчэнт разгромлены з агульным лікам 9:2[7]. Фінал скончыўся паразай ад «Лівэрпула» зь лікам 4:5. Пры гэтым, у асноўны час палтацы скончыліся ўнічыю 4:4, а перамогу ангельцам забясьпечыў залаты аўтагол Дэльфі Гелі. У матчы таксама былі паказаныя дзьве чырвоныя карткі і былі забітыя ў дадатак да 9 галоў яшчэ 2, які не былі залічаныя. Гульня лічыцца некаторымі аглядальнікамі як адна з найвялікшых гульняў у гісторыі кубка[8].

Актуальны на 16 жніўня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Антоніё Сывэра Edit this on Wikidata (капітан) 1996
2 Сьцяг Малайзіі Аб Факунда Гарсэс Edit this on Wikidata 1999
3 Сьцяг Марока Аб Юсэф Лекедым Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Мараш Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Андэр Гевара Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Карляс Вісэнтэ Edit this on Wikidata 1999
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Антоніё Блянка Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Нап Марыяна Дыяс Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Карлес Аленьня Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Тоні Мартынэс Edit this on Wikidata 1997
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Рауль Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Аргентыны Аб Наўэль Тэнальля Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Уга Навоа Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Хоні Кастра Edit this on Wikidata 1994
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Ён Гурыдзі Edit this on Wikidata 1995
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Ібаньес Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Бразыліі ПА Калебэ Edit this on Wikidata (ар. Фарталеза) 2000
21 Сьцяг Альжыру Нап Абдэ Рэбаш Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Малі Аб Муса Дыяра Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Уругваю ПА Карляс Бэнавідэс Edit this on Wikidata 1998
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Парада Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]