Перайсьці да зьместу

Сэльта Віга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэльта
Поўная назва Real Club Celta de Vigo, S.A.D.
Заснаваны 23 жніўня 1923
Горад Віга, Гішпанія
Стадыён Баляідас
Умяшчальнасьць: 31 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rccelta.es (гішп.)​ (галіс.)​ (анг.)

«Сэльта» (па-гішпанску: Real Club Celta de Vigo) — гішпанскі прафэсійны футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Віга ў Галісіі, у цяперашні час гуляе ў найвышэйшым айчынным дывізіёне Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 28 сакавіка 1923 году ў выніку аб’яднаньня клюбаў «Рэал Віга Спортынг» і «Рэал Фартуна». Традыцыйная форма клюбу складаецца з блакітных футболкаў і белых трусоў. Хатнія сустрэчы клюбу праводзіць на стадыёне «Баляідас», які здольны зьмесьціць 32 500 гледачоў[2].

«Сэльта» гуляла на працягу многіх гадоў у гішпанскім першым дывізіёне, але ніколі не была чэмпіёнам лігі або ўладальнікам кубкаў, нягледзячы на тое, некалькі разоў была блізкая да гэтага. Іхным найлепшым сэзонам быў сэзон 1970—1971 гадоў, калі яны не былі зьбітыя дома ніводнага разу й былі вядомыя як «Гіганты-забойцы». Яны скончылі сэзон на шостым месцы, з аднолькай колькасьцю балаў што й «Атлетык» зь Більбао. Гэта азначала, што каманда выйшла ў Кубак УЭФА на наступны сэзон. На іхны жаль, яны былі выбітыя «Абэрдынам» у першым раўндзе.

«Сэльта» і «Брама» ў матчы паміж сабою ў 1945 годзе

«Сэльта» была сфармаваная ў выніку амбіцыяў камандаў Віга да дасягненьня нацыянальнага ўзроўню, бо на іхную думку перавага басконскіх клюбаў у Гішпаніі была занадтай. Ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць абодва клюбы, каб стварыць больш моцную каманду на нацыянальным узроўні. Сьцяганосцам гэтага руху быў Мануэль дэ Кастра, спартовы аглядальнік для часопісу Фаро дэ Віга, які з 1915 году пачаў пісаць у сваіх артыкулах аб неабходнасьці ўнітарыянскага руху. Лёзунгам ягонага руху быў «Усё ў і для Віга» (гішп. Todo por y para Vigo), які ў рэшце рэшт знайшоў падтрымку сярод кіраўнікоў вігаўскіх клюбаў. Рашэньне аб аб’яднаньні было падтрымана аднагалосна, калі дэ Кастра прадставіў рух на сходзе Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу ў Мадрыдзе, 22 чэрвеня 1923 году.

Канец 1990-х гадоў адзначыўся найлепшымі вынікімі ў гісторыі «Сэльты», у якім яны здолелі кансалідаваць сябе ў якасьці топ-шэсьць Лігі. З 1998 па 2003 гады клюб не апускаўся ў выніковай табліцы ніжэй за шостае месца. Яны атрымалі назву «EuroCelta» ў гішпанскай прэсе, бо гэткімі вынікамі забясьпечвалі для сябе сталае месца ў эўракубках. Найбольш важнымі гульцамі на працягу гэтага пэрыяду былі гульцы Аляксандар Маставы, Валер Карпін і Хаім Рэвіва.

У сэзоне 2002—2003 гадоў пад кіраўніцтвам трэнэра Мігеля Анхэля Лятыны «Сэльта» заняла чацьверты радок, што стала іхным найвышэйшым вынікам з 1948 году, дзякуючы часу клюб кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў 2003—2004 гадоў. У міжнародным турніры яны дакрочылі да 1/8 фіналу, дзе былі выбітыя ангельскім «Арсэналам» з агульным лікам 5:2[3]. Аднак, ва ўнутраным чэмпіянаце каманду чакала расчараваньне, бо ў той сэзон вігаўцы занялі 19-е месца і вылецелі ў Сэгунду[4]. Не зважаючы на ​​тое, што каманда монца зьмененая па паніжэньні, «Сэльта» адразу ж вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, фінішаваўшы на другім радку сэзону 2004—2005[5] . Тым ня менш, з тых часоў каманда ня можа паўтарыць вынікі залатых часоў.

Галоўны супраціўнік «Сэльты» ёсьць іхныя паўночныя суседзі з «Дэпартыва». Матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць Галісійскім дэрбі.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Іван Вільяр Edit this on Wikidata 1997
2 Сьцяг Швэцыі Аб Карл Старфэльт Edit this on Wikidata 1995
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Оскар Мінгеса 1999
4 Сьцяг Ганы Аб Джозэф Айду Edit this on Wikidata 1995
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Карэйра Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Гвінэі ПА Ільяш Марыба Edit this on Wikidata 2003
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Борха Іглесіяс Edit this on Wikidata 1993
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Фран Бэльтран Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Фэран Джугля Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Яга Аспас (капітан) 1987
11 Сьцяг Аргентыны Нап Франка Сэрві Edit this on Wikidata 1994
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Мануэль Фэрнандэс Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Румыніі Бр Ёнуц Раду Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Даміян Радрыгес Edit this on Wikidata 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Нап Браян Сарагоса Edit this on Wikidata (ар. Баварыя) 2001
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Мігель Раман Edit this on Wikidata 2002
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Хавіер Руэда Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Паблё Дуран Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Швэцыі Нап Віліят Свэдбэрг Edit this on Wikidata 2004
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Маркас Алёнса 1990
21 Сьцяг Сэрбіі Аб Міхайла Рыстыч Edit this on Wikidata 1995
22 Сьцяг Гішпаніі ПА Уга Сатэлё Edit this on Wikidata 2003
23 Сьцяг Гішпаніі Нап Уга Альварэс Edit this on Wikidata 2003
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Дамінгес Edit this on Wikidata 2001
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Марк Відаль Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Гішпаніі Аб Ёэль Ляга Edit this on Wikidata 2004
32 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаві Радрыгес Edit this on Wikidata 2003
39 Сьцяг Марока Нап Юнэс Эль-Абдэляўі Edit this on Wikidata 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]