Перайсці да зместу

Ачоса-Рудня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ачоса-Рудня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2333
Аўтамабільны код
3
СААТА
3212812046
Ачоса-Рудня (Беларусь)
Ачоса-Рудня
Ачоса-Рудня
Ачоса-Рудня (Гомельская вобласць)
Ачоса-Рудня
Ачоса-Рудня

Ачоса-Рудня[1] (руск.: Очёсо-Рудня) — былая[2] вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Дзям’янкаўскага сельсавета.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыеактыўным забруджваннем усе жыхары, 65 сем'яў, пераселеныя ў 1990-1992 гадах у чыстыя месцы.

За 26 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Добруш і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, за 54 км ад Гомеля.

Рака Ачоса (прыток ракі Іпуць, у басейне Дняпра).

Транспартная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па аўтадарозе з Добрушам.

У вёсцы няма жылых дамоў (2004). Планіроўка — амаль прамалінейная вуліца, з мерыдыяннай арыентацыяй, да якой прымыкае кароткая прамалінейная вуліца. На поўдні, за ракой, невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Забудова драўлянымі дамамі.

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя, як вёска ў Беліцкага павета Магілёўскай губерні. З 1834 года дзейнічала цагляная царква. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Навазыбкава ў Беліцу. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1885 годзе ў вёсцы працаваў вадзяны млын. У 1897 годзекарчма, у Вылеўскай воласці Гомельскага павета. У 1901 годзе пачала працаваць бровар. У школе ў 1907 годзе было 29 вучняў. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі крама, паштовае аддзяленне, пачатковая школа.

З 8 снежня 1926 года па 8 студзеня 1965 года цэнтр Ачоса-Руднянскага сельсавета (пасля — у складзе Кругоўскага сельсавета) Добрушскага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1931 годзе працавалі маслазавод, паравы млын, кузня.

Уваходзіла ў склад калгаса «Світанне» (руск.: «Рассвет»).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупаваная са жніўня 1941 года па 27 верасня 1943 года. За гэты час імі было забіта 24 мірных жыхара. У баі за вёску ў 1943 годзе загінула 17 савецкіх салдат, пахаваных у брацкай магіле на паўднёвай ускраіне вёскі. На франтах вайны загінулі 131 жыхар вёскі.

У 2005 годзе вёска Ачоса-Рудня выключана з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2].

  • 1992 год — жыхароў няма (пераселены).
  • 1885 год — 75 двароў, 455 жыхароў.
  • 1897 год — 85 двароў, 571 жыхар.
  • 1909 год — 86 двароў, 543 жыхары.
  • 1926 год — 124 двары, 601 жыхар.
  • 1959 год — 911 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1992 год — жыхароў няма (пераселены).