Перайсці да зместу

Банска-Шцьяўніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Банска-Шцьяўніца
славацк.: Banská Štiavnica
48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Край Банскабістрыцкі край
Раён Раён Банска-Шцьяўніца
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1156
Першае згадванне 1156
Плошча 46,74 км²
Вышыня цэнтра 600 м
Водныя аб’екты Шцьяўніца[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 9 293 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 045
Паштовы індэкс 969 01
Аўтамабільны код BS
banskastiavnica.sk
Паказаць/схаваць карты
Банска-Шцьяўніца (Славакія)
Банска-Шцьяўніца
Банска-Шцьяўніца

Ба́нска-Шцья́ўніца (славацк.: Banská Štiavnica, ням.: Schemnitz, венг.: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Врхі, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банска-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імаверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахцёрскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча серабра ў ваколіцах горада, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадскія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каланісты з Ціроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад знішчыў моцны землетрасенне. У сярэдзіне XV ст. узнікаюць Стары і Новы замак — умацаванні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаны выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банска-Шцьяўніцы ўзнікае першая ў Венгрыі Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Венгрыі пасля Браціславы і Дэбрэцэна.

У цяперашні час Банска-Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэнне, але з’яўляецца папулярным турыстычным месцам Славакіі.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей10 58210 81410 1919293
Розніца +2,19 % −5,76 % −8,81 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей93399293
Розніца−0,49 %
Плошча Св. Тройцы

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  3. https://www.szekesfehervar.hu/kulkapcsolatok?parent=196
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 618
рус.англ.фр.