Влколінец
| Влколінец* | |
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Влколінец | |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | iv, v |
| Спасылка | 622 |
| Рэгіён*** | |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1993 (17 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Влколінец (славацк.: Vlkolínec) — жывапісная вёска ў Жылінскім краі Славакіі, цяпер частка горада Ружамберака, якая з'яўляецца тыповым узорам народнай архітэктуры паўночных Карпатаў. Плошча складае 7,97 км², а насельніцтва — 35 чалавек.

Першыя згадкі пра Влколінец адносяцца да 1376, а ў 1882 вёска была адміністрацыйна ўключана ў склад суседняга горада Ружамберак. Вёска з 1977 уваходзіць у спіс дзесяці этнаграфічных вёсак — музеяў народнай архітэктуры Славакіі, а з 1993 як найбольш цэльны яе ўзор была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Влколінец прадстаўляе тыповую для Цэнтральнай Еўропы вёску з царквой, званіцай і школай 1860 года пабудовы ў цэнтры паселішча, забудаваную больш за 45 драўлянымі хатамі з чарапічным пакрыццём дахаў, якія маюць па два-тры пакоі. Хоць драўляная званіца, якая прымыкае да школы, адносіцца да 1770 года, царква Багародзіцы, пабудаваная ў барочным стылі, была збудавана толькі ў 1875.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Влколінец