Банцараўшчына (вёска)
Вёска
Банцараўшчына
|
Ба́нцараўшчына[1] (трансліт.: Bancaraŭščyna, руск.: Банцеровщина) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рака Свіслач. Вадасховішча Крыніца.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва вёскі Банцараўшчына балцка-літоўскага паходжання, ад двухасноўнага імя Banteras. Адпаведныя асновы вядомыя ў літоўскай антрапаніміі. Больш аўтэнтычнае напісанне ў польскім і рускім варыянтах: Bancer-, Банцер- (Банцэр-).[2]
Ад таго ж імя і назва хутара Банцараўшчына на захадзе ад Ваўкавыска[3]. Падобным чынам утвораныя і назва Байцарава, і сенненскае прозвішча Кацар (ад двухасноўных імёнаў Bai-ter’as, Ka-ter’as).
Побач з падменскай Банцараўшчынай (цераз Свіслач) быў хутар Нарэйкі (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Nareikis)[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У VI—VIII стагоддзях да нашай эры ва ўрочышчы Банцараўшчына каля Ждановіч было размешчана паселішча першабытных людзей, якія адносяцца да банцараўскай археалагічнай культуры.[2]
Гарадзішча Банцараўшчына размешчана на поўначы Мінска, на левым беразе вадасховішча Дразды. Зараз на гэтым месцы размешчаны піянерскі лагер.
У 1791 годзе Банцараўшчына — вёска маёнтка Ляхаўшчына Каралешчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць.
У 1800 годзе — вёска, уласнасць мінскага канюшага І. Ратынскага, 2 двары, 22 жыхары.
У 1815 годзе Банцараўшчына — вёска, уласнасць С. Ратынскага (пазней была ў Дашкевічаў, а пасля ў Машчынскіх, у 1858 годзе — уласнасць І. Мазуркевіча).
У 1897 годзе Банцараўшчына — маёнтак Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі[5][6], 9 двароў, 57 жыхароў, 2 вадзяныя млыны. У фальварку 3 двары, 10 жыхароў. У 1917 годзе ў маёнтку двор, 80 жыхароў. На млыне 3 двары, 25 жыхароў.
Скасавана 25 студзеня 1988 года[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]- Банцараўшчына — гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку на левым беразе ракі Свіслач каля былой вёскі Банцараўшчына Мінскага раёна[8] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000351.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Карціны мастака М. Валынца пра Банцараўшчыну («Банцараўшчына», 1970; «Якуб Колас на Банцараўшчыне», 1970; «Банцараўшчынскі куток», 1978; «Восень на Банцараўшчыне» і інш.).
У тапаніміцы
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца Банцараўская ў Мінску[9].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]З 1954 года ў вёсцы Банцараўшчына пражываў мастак Мікалай Валынец. Мастак называў Банцараўшчыну сваёй другой радзімай. Пахаваны на могілках, размешчаных недалёка ад вёскі Банцараўшчына, паблізу Ждановіч.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- ↑ а б Банцараўская культура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ Асада Банцараўшчына на мапе .
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974.
- ↑ а б Справочник. Банцеревщина .
- ↑ Вёска Банцеровщина на мапе .
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 20 сакавіка 2019 года № 123 «Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска» . pravo.by.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ба́нцараўшчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы (бел.) / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх