Перайсці да зместу

Бараўцы (Першамайскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бараўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218874021
Бараўцы (Беларусь)
Бараўцы
Бараўцы
Бараўцы (Віцебская вобласць)
Бараўцы
Бараўцы

Бараўцы́[1] (трансліт.: Baraŭcy, руск.: Боровцы, на карце — Баравая[2]) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Вёска знаходзіцца каля правага берага ракі Каменка (прыток Усысы)[2].

У пачатку 20 стагоддзя вёска Барсукі ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Паташнянскай сельскай грамады і Кашанскага праваслаўнага прыхода. Мела 118 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі) Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1970-я гады ў складзе калгаса імя У.Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнозавод».

  • 9 двароў, 46 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя)
  • 11 двароў, 68 жыхароў (1920)
  • 11 двароў, 76 жыхароў (1925)
  • 43 жыхары (1959)
  • 23 жыхары (1970)
  • 2 гаспадаркі, 5 жыхароў (2000)
  • 1 двор, 1 жыхар (2018)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. (руск.)