Беларусь на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне
| Беларусь | |
|---|---|
| Тэлеканал | БТ (2003-2006) Першы (2007-2011) Беларусь 1 (2012-2021) Беларусь 24 (2012-2021) |
| Адбор | Нацыянальны (2003-2019) Унутраны (2020) |
| Удзелы | |
| Удзелы | 18 |
| Першы выступ | 2003 |
| Лепшы вынік | 1 (2005, 2007) |
| Горшы вынік | 14 (2004) |
| Спасылкі | |
Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» прымала ўдзел з моманту яго заснавання ў 2003 годзе, і да 2020 года ўключна. З'яўляецца двухкратным пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» — у 2005 і 2007 гадах. Акрамя таго Беларусь 10 разоў уваходзіла ў топ-5 на конкурсе і толькі тры разы аказвалася па-за дзясяткай лепшых. Арганізацыю нацыянальных адбораў (а ў 2010 і 2018 гадах — і самога конкурсу) праводзіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Конкурс трансляваўся штогод на тэлеканале Беларусь 1 і на спадарожнікавым канале Беларусь 24. Песні на дзіцячым «Еўрабачанні» краіна прадстаўляла, у асноўным, на рускай мове.
28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу дарослага конкурса 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі з прычыны парушэння правоў чалавека ў краіне, бягучага пераследу апазіцыі і інфармацыйнай падтрымкі аўтарытарнага рэжыма Белтэлерадыёкампаніяй. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу[1]. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам, у тым ліку і ў «Дзіцячым Еўрабачанні»[2]. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства[3].
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Беларусь атрымала 1848 балаў.
Удзел
[правіць | правіць зыходнік]| Пераможца | |
| Другое месца | |
| Трэцяе месца | |
| Чацвёртае месца | |
| Пятае месца | |
| Апошняе месца | |
| Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
| Год | Месца правядзення | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Месца | Балы |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2003 | Вольга Сацюк | Беларуская | «Танцуй» | 4 | 104 | ||
| 2004 | Ягор Волчак | Беларуская | «Спявайце са мною» | 14 | 9 | ||
| 2005 | Ксенія Сітнік | Руская | «Мы вместе» | «Мы разам» | 1 | 149 | |
| 2006 | Андрэй Кунец | Руская | «Новый день» | «Новы дзень» | 2 | 129 | |
| 2007 | Аляксей Жыгалковіч | Руская | «С друзьями» | «З сябрамі» | 1 | 137 | |
| 2008 | Дар'я Надзіна, Аліна Молаш, Карына Жуковіч | Беларуская, руская | «Сердце Беларуси» | «Сэрца Беларусі» | 6 | 86 | |
| 2009 | Юрый Дземідовіч | Руская | «Волшебный кролик» | «Чароўны трусік» | 9 | 48 | |
| 2010 | Данііл Казлоў | Руская | «Музыки свет» | «Музыкі святло» | 5 | 85 | |
| 2011 | Лідзія Заблоцкая | Руская | «Ангелы добра» | «Анёлы дабра» | 3 | 99 | |
| 2012 | Ягор Жэшко | Руская | «А море море» | «А мора мора» | 9 | 56 | |
| 2013 | Ілля Волкаў | Руская | «Пой со мной» | «Спявай са мной» | 3 | 108 | |
| 2014 | Надзея Місякова | Беларуская | «Сокал» | 7 | 71 | ||
| 2015 | Руслан Асланаў | Руская, англійская | «Волшебство» | «Чараўніцтва» | 4 | 105 | |
| 2016 | Аляксандр Мінёнак | Руская, англійская | «Музыка моих побед» | «Музыка маіх перамог» | 7 | 177 | |
| 2017 | Хелена Мерааі | Руская | «Я самая» | «Я самая» | 5 | 149 | |
| 2018 | Даніэль Ястрамскі | Руская, англійская | «Time» | «Час» | 11 | 114 | |
| 2019 | Елізавета Міснікава | Руская, англійская | «Пепельный» | «Папялісты» | 11 | 92 | |
| 2020 | Арына Пехцерава | Руская, англійская | «Пришельцы» | «Прышэльцы» | 5 | 130 | |
Правядзенне конкурсу ў краіне
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Горад | Арэна | Вядучыя |
|---|---|---|---|
| 2010 | Мінск | Мінск-Арэна | Лейла Ісмаілава і Дзяніс Кур'ян[4] |
| 2018 | Яўген Перлін, Хелена Мерааі і Zena[5] |
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Ксенія Сітнік у Хаселце (2005)
-
Андрэй Кунец у Бухарэсце (2006)
-
Аляксей Жыгалковіч у Ротэрдаме (2007)
-
Ілля Волкаў у Кіеве (2013)
-
Руслан Асланаў у Сафіі (2015)
-
Даніэль Ястрамскі ў Мінску (2018)
Зноскі
- ↑ EBU EXECUTIVE BOARD AGREES TO SUSPENSION OF BELARUS MEMBER BTRC. European Broadcasting Union (28 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 May 2021. Праверана 28 May 2021.
- ↑ Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. euroradio.fm (30 чэрвеня 2021).
- ↑ BTRC: Suspenzija traje tri godine (харв.). eurosong.hr (27 жніўня 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ Meet them: the hosts of Junior 2010!. JuniorEurovision.tv (6 верасня 2010). Праверана 6 September 2010.
- ↑ Meet the hosts of Junior Eurovision 2018!. junioreurovision.tv. European Broadcasting Union (26 кастрычніка 2018). Праверана 26 October 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]