Перайсці да зместу

Бернард Сыруць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернард Сыруць
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1731(1731-10-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1784(1784-05-31)[1] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, гісторык права, філолаг, перакладчык, біблеіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d] і доктар абодвух правоў[d]
Альма-матар

Бернард Сыруць (народж. Міхал Сіруць; 8 кастрычніка 173131 мая 1784) — матэматык, гісторык права, філолаг, даследчык Бібліі, перакладчык, аўтар падручнікаў па матэматыцы і кніг аб добрых манерах.

Нарадзіўся ў 1731 годзе. Паходзіў з Гродзенскага павета Ковенскай губерні. Адукацыю Міхал распачаў у Шчучынскай піярскай школе, дзе ў шаснаццацігадовым узросце ў 1747 годзе далучыўся да ордэна піяраў і ўзяў імя Бернард.

Пасля двух гадоў навіцыяту ў Любяшове ў 1749 годзе прыняў манаскія зарокі. Пасля засваення курса філасофіі (напэўна ў Шчучыне) ён прайшоў педагагічную практыку. Наступным узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі было вывучэнне тэалогіі, якое ў гэты час у літоўскай правінцыі адбывалася ў Воранаве і ў Вільні.

Пасля 1753 года ордэнскія ўлады адправілі Бернарда на вучобу за мяжу — у рымскі Collegium Novum (1753—1756). На зваротным шляху Сыруць спыніўся ў Вене, дзе на працягу года ён выкладаў матэматыку ў Тэрэзіянскай акадэміі.

Неўзабаве вучоны піяр зноў апынуўся на радзіме. Бернард Сыруць у віленскім Калегіуме Нобіліуме выкладаў матэматыку ў 1758/59-1761/62, 1765/66 гадах, а ў 1762/63 гадах выконваў там абавязкі рэктара.

Сыруць адначасова з навучаннем у Калегіуме Нобіліуме распачаў таксама шматгадовую працу ў Віленскім настаўніцкім прафесорыуме, на працягу дванаццаці гадоў выкладаў там піярскім кандыдатам у настаўнікі вымаўленне і матэматыку. Ён таксама ўдзельнічаў у кіраванні літоўскай правінцыяй піяраў у якасці дарадцы. Педагагічная праца спалучалася таксама з некалькімі важнымі публікацыямі ў розных галінах навукі.

У 1781 годзе Бернард Сыруць атрымаў у Вільні ступень доктара багаслоўя і абодвух правоў, а затым быў прызначаны на кафедру рымскага права ў Маральным калегіуме Галоўнай літоўскай школы, у якую была пераўтворана былая езуіцкая акадэмія ў Вільні.

Памёр у Вільні ў 1784 годзе.

  • Kurkowski J. Bernard Syruć (Siruć) (1731-1784). — Warszawa—Lida, 2009. (польск.)