Перайсці да зместу

Бондары (Тамбоўская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Бондары
52°57′00″ пн. ш. 42°04′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Тамбоўская вобласць
Муніцыпальны раён Бондарскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1699
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 4 052 чал. (2010)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 47534
Паштовы індэкс 393230
Код АКАТП 68202805001
Паказаць/схаваць карты
Бондары (Расія)
Бондары
Бондары

Бондары (руск.: Бо́ндари) — сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Бондарскага раёна і Бондарскага сельсавета.

Размешчана за 75 кіламетраў на паўночны ўсход ад Тамбова на рацэ Вялікі Ламавіс (прыток Цны), за 35 кіламетраў на поўнач ад чыгуначнай станцыі Платонаўка Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі ТамбоўРцішчава.

Заснавана ў 1699 годзе як вёска на зямлі аднадворцаў сяла Пахатны Вугал. Першапачаткова сяло мела назву Анастасьеўскае. У 1725 годзе імператрыцай Кацярынай I падаравана шталмайстру Паспелаву В. П., які перавёў у сяло прыгонных сялян з розных вотчын. Жыхары займаліся земляробствам і рамёствамі, у тым ліку бондарствам. У XVII—XVIII стагоддзях Бондары — цэнтр суконнай вытворчасці, першая фабрыка пабудавана ў 1726 годзе, да 1870-х гадоў у вёсцы ўжо былі тры суконныя фабрыкі. У сярэдзіне XIX стагоддзя пабудаваны цукровы завод і вінакурня.

Зноскі