Перайсці да зместу

Жэрдзеўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жэрдзеўка
руск.: Жердевка
51°50′00″ пн. ш. 41°28′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Тамбоўская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1745
Горад з 1954
Вышыня цэнтра 110 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 15 271[1] чалавек (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 47535
Паштовы індэкс 393670
Аўтамабільны код 68
Паказаць/схаваць карты
Жэрдзеўка (Расія)
Жэрдзеўка
Жэрдзеўка
Жэрдзеўка (Тамбоўская вобласць)
Жэрдзеўка
Жэрдзеўка

Жэрдзеўка[2] (руск.: Жердевка) — горад (з 1954) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Жэрдзеўскага раён Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 16,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1954 годзе з прыстанцыйнага пасёлка, пры цукровым заводзе (пабудаваны ў 1937) і сяла Чыбізаўка.

Горад размешчаны на мяжы з Варонежскай вобласцю, на рацэ Савале (прыток Хапра, басейн Дона), за 128 км ад Тамбова.

Заводы: цукровы, малочны, маслабойны, масларобны, агароднінакансервавы, механічны, цагляны і інш. Мясаптушкакамбінат, элеватар. Чыгуначная станцыя на лініі ГразіПаворына Паўднёва-Усходняй чыгункі.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тамбоўскай вобласці