Перайсьці да зьместу

Бонч-Асмалоўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бонч-Асмалоўскія (герба «Бонча») — старажытны шляхецкі род, які паходзіць з Мсціслаўскага ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўнікі роду адыгрывалі значную ролю ў палітычным, ваенным і культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Паходжанне і гісторыя

Род вядзе сваё паходжанне ад Паўла Яўсеевіча Асмалоўскага, баярына Крычаўскага замка. Падчас аднаго з канфліктаў з маскоўскай дзяржавай, ён трапіў у маскоўскі палон, дзе, паводле падання, дапамог збегчы з палону пляменніку вялікага князя літоўскага і караля польскага, за што атрымаў асаблівую ласку манарха.

5 кастрычніка 1511 года Жыгімонт I Стары надаў яму прывілей на валоданне зямлёй у Асмаловіч. У 1551 годзе ўпершыню зафіксавана выкарыстанне ім герба «Бонча».

Адна з галінаў роду паходзіць з вёскі Osmolowszczizna ў сучасным Падляшскім ваяводстве Польшчы.

Прадстаўнікі роду ўдзельнічалі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, у тым ліку ў элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

У XIX стагоддзі многія з іх падтрымалі Паўстанне 1863–1864 гадоў (так званае Паўстанне Каліноўскага), за што некаторыя былі рэпрэсаваныя.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай род быў прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі і ўнесены ў радаводныя кнігі розных губерняў.

Маёнткі

Бонч-Асмалоўскія валодалі значнымі землямі на тэрыторыі сучасных Беларусі і Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці

Блонь (цяпер Мінская вобласць);

Ляхавічы, Грынеўшчына, Студзянец, Зімоніна, Цітаўка (Шумяцкі раён, Смаленская вобласць);

уладанні ў Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах Беларусі.

Маёнткі Бонч-Асмалавїскіх

У складзе Вялікага Княства Літоўскага

Уладанні: сялішчы, службы, пусташы, урочышчы. Усе землі знаходзіліся ў Мсціслаўскім павеце.

Сялішчы і службы: Асмаловічы і належныя да іх Гіравічы, Лубянка, Палі, «Сялішча ў зямлі Кліпенскай , Стаі (Стайкі), Шумбор (Шумы бор).

Урачышчы і пусташы: Дзягцярэўка, лог Дамамі́рскі (Дамамерыцкі), Івашкевічы, Корневічы, Мітрохава (пазней у дакументах: Мітрахоў, Мітрыхова, Мітрохава, Мітрыва), Магільна, Чулашкова, Чурава.

XVIII стагоддзе

У складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі

Уладанні: маёнткі, землі, урачышчы Магілёўскай губерні Клімавіцкага павета.

Маёнткі:

Асмаловічы (вёска, аколіца і ўрачышча), а таксама: Бабінічы, Безводзічы, Багданаўка, Бокшына, Балешын (вёска і аколіца), Брацьковічы, Брывіцкі, Гіравічы, Дзягцярэўка (вёска і ўрачышча), Ельня, Крывая Ніва, Кулікі, Лубянка (аколіца), Мядзведаўка, Палі, Скалін, Стайкі (Стаі), Цімонава, Фядосеўка, Фядотаўка, Шумоўка (Шумоў бор).

Землі:

Зарэцкі бор, Івашкоўскі бор, Кліпенская  зямля, Немежынская зямля, Пятроўскі лес, Старосельскі бор, названы ўрачышчам Чартэж.

Урачышчы:

Андрэева (Андрэева), Арцюцьковічы, Бесяцкі, Бярэзінская, Баровая Грынеўшчына, Брывіца (Брывіда), Будогаш (Будзішча), Вялікая Ніва, Вялікі Бор, Войнілавец (Войнілава), Валаскова, Вотра, Выдрэя, Вылазы, Вычыкаўшчына, Гарманоўшчына, Глінішча, Гарадок, Грабузы (Гарбузы), Гразівец, Гразнеўскае, Грамачывец, Гураво, Дзедзішчы (Дзяцінішча), Добрая Вада, Доўгі, Дубеікаўшчына, Дуброва (Дуброва Лукіна), Елецкая, Ёлкі, Ёсікаўшчына, Жданоўшчына, урачышча Забалешын («якое завецца Мечынам у зямлі Кліпенскай»), Забалацце, Зады, Заеўнік, Залозы, Залужжа, Запрудіна, Зародзішча, Захватаўскае, Зуброўка, Івашковічы, Каліміч, Калітка на Гурэеве (Гірэеве), Кірэеўшчына, Кокот, Каленіца, Калеснікаўскае, Карэнеўка, Карма, Краераўшчына (Крэераўшчына), Крычаўшчына, Лазоўка, Лебедка, Лепковічы, Ліцкоўшчына, Ловішоўскае (Лоўшоўскае), Лядішча (Ляда), Макаве, Малафеева, Марковішчына, Мядзведаўка, Міснікаўскі, Мітрахоў (Мітрыхова, Мітрохава, Мітрыва), Мішуцінскае, Магільна (ці Дорогін), Мохавае, Найвонкевічы, Насыраўшчына, Неміраўшчына, Няпрэўшчына, Несонаўская, Навінкі, Пацаўчы, Арлоўскае балота (Арлы), Асіноўка (Асіноўцы), Асаў, Паўловічы, Петракоўскае, Пячын, Плясы, Падзевічы (Падсевічы, Падсевішча), Падобедаўшчына, Рагоза (Разоша, Розоск), Русілаўцы (Русілаўка ці Гайкоўка), Селецк, Сялішча, Сямігош (Сяміхоч), Сідкоўшчына (Сядотаўшчына), Старынкі, Староселле, Сураўшчына, Сутокі, Татарскае балота, Талстуха ў Грынеўшчыне, Узроўе, Улазава (Улазкаў), Усохі, Усполле, Фядотаўскае, Хлусеўшчына, Шыч, Яніца(ы) «ў аколіцы Асмаловіч».

Герб

Род карыстаўся гербам Бонча - срэбны аднарог, што сімвалізуе высакароднасць, мужнасць і чысціню.

Выбітныя прадстаўнікі

Юры  Ежы Марцін Асмалоўскі (1872–1952) — дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польшчы, Генеральны камісар усходніх зямель у 1919–1920 гг.

Адрыян Пётр Асмалоўскі  (1838–1924) — каталіцкі манах, місіянер у Святой Зямлі, Слуга Божы.