Бэлцкая і Фэлешцкая епархія
Выгляд
| Бэлцкая і Фэлешцкая епархія | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Краіна | Малдова |
| Епархіяльны цэнтр | Бэлць |
| Заснавана | 2006 |
| Статыстыка | |
| Прыходаў | 104 (2010) |
| Сайт | ephbalti.md |
Бэлцкая і Фэлешцкая епархія — епархія Праваслаўнай царквы Малдовы. Аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі горада Бэлць і Гладзянскага, Сынджэрэйскага і Фэлешцкага раёнаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]20 ліпеня 1990 года пастанаўленнем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы было заснавана Бэлцкае вікарыяцтва Кішынёўскай епархіі, якое праіснавала да 1992 года.
6 кастрычніка 2006 года пастанаўленнем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы была ўтворана епархія шляхам вылучэння са складу Кішынёўскай[1].