Ваенна-марскія сілы Украіны
Выгляд
| Ваенна-марскія сілы Украіны | |
|---|---|
| Гады існавання |
1918—1921 з 1991 года[1] |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне |
|
| Уваходзіць у |
|
| Тып | Ваенна-марскія сілы |
| Складаецца з | |
| Колькасць | 13 950 чал. (2013) |
| Дыслакацыя | |
| Удзел у |
Савецка-украінская вайна, Расійская інтэрвенцыя ва Украіну, 2014 |

Вае́нна-марскі́я сі́лы Украіны (укр.: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сіл Украіны, прызначаны для абароны суверэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй аперацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі Узброеных сіл Украіны, садзейнічанне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.
Па стане на пачатак 2014 года, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраенні 4 карветы, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 года была размешчана ў Севастопалі[2].
Роды войскаў
[правіць | правіць зыходнік]- надводныя сілы
- падводныя сілы
- авіяцыя ВМС
- берагавыя ракетна-артылерыскія войскі
- марская пяхота