Валасянкавыя
| Валасянкавыя | |
Валасянка чарнагаловая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Птушкі |
| Падкляса | Наванёбныя |
| Атрад | Вераб’інападобныя |
| Падатрад | Пеўчыя вераб’іныя |
| Сямейства | Валасянкавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Sylviidae | |
Валасянкавыя (па-лацінску: Sylviidae) — шырокае сямейства мошкаедных птушак атраду вераб’інападобных. У шэрагу з драздовымі зьяўляецца найбуйнейшым сямействам атраду. Вельмі блізкае да сямейства тымэліевых, праз што дакладнае вызначэньне відаў у тым ці іншым сямействе прадстаўляецца складаным. Некаторыя навукоўцы аб’ядноўвалі валасянкавых з каролікавымі (Regulidae) і камараловымі (Polioptilidae).
У валасянкавых тонкая дзюба, а апярэньне, як правіла, шэрага, карычневага ці аліўнага колеру. Абодва полы афарбаваныя аднолькава. Усе валасянкавыя дужа маленькія і харчуюцца чэлясаногімі і ягадамі. Многія віды валасянкавых добра адрозьніваюцца паводле гукавых сыгналаў. Для пражываньня аддаюць перавагу густой вэгетацыі. Агняздоўваюцца невысока ад зямлі ці на зямлі ў лясных і паўадкрытых ляндшафтах (некаторыя валасянкавыя схільныя да вадаёмаў).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Валасянкавыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |