Валерый Віктаравіч Курсевіч
Валерый Віктаравіч Курсевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1979 (46 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы |
Валерый Віктаравіч Курсевіч (нар. 18 чэрвеня 1979, в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).
Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам бюро тэхнічнага кантролю, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам цэха, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам рысорнага завода адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Курсевіч Валерый Віктаравіч
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.) . www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Суботніках
- Выпускнікі БДАТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі МАЗ
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Інжынеры Беларусі
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання