Наталля Анатольеўна Клімовіч
| Наталля Анатольеўна Клімовіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 лютага 1963 (62 гады) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Наталля Анатольеўна Клімовіч (2 лютага 1963, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 2 лютага 1963 года ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, педыятр.
Працавала ткачыхай Пухавіцкага РКБА; медыцынскай сястрой, урачом-педыятрам участковым, раённым урачом-педыятрам Кастрычніцкага раёна горада Мінска; галоўным урачом установы аховы здароўя «3-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка».
З’яўлялася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Член Камуністычнай партыі Беларусі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Шацку
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Выпускнікі БДМУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Педыятры Беларусі
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання