Валер Шанталосаў
Валер Шанталосаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сакавіка 1966[1] (59 гадоў) | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1984 | Дынама Менск | |
1985—1986 | Дняпро Магілёў | 24 (0) |
1987 | Мэталюрг Ліепая[d] | 18 (0) |
1988—1989 | Даўгава Рыга | 40 (0) |
1990—1995 | Лякаматыў-НН[d] | 157 (0) |
1996—1997 | Балтыка | 31 (0) |
1998 | Тарпэда Масква | 2 (0) |
1999—2000 | Лякаматыў-НН[d] | 38 (0) |
2001 | Белшына | 25 (0) |
2002 | Тарпэда Менск | 25 (0) |
2003—2005 | Табол | 74 (0) |
Зборныя | ||
1992—2002 | Беларусь | 26 (0) |
Валер Дзьмітрыевіч Шанталосаў (нар. 15 сакавіка 1966 году) — савецкі і беларускі футбаліст, брамнік. Майстар спорту з 1991 году. У найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Расеі выступаў за ніжагародзкі «Лякаматыў» і маскоўскае «Тарпэда». Заняў трэцяе месца ў сьпісе 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі ў 1994 годзе. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаўся футболам у Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву (РДВАР) у Менску. Кар’еру прафэсійнага гульца пачаў у 1984 годзе ў камандзе савецкай Найвышэйшай лігі «Дынама». Ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, таму перайшоў у клуб Другой лігі СССР «Дняпро» з Магілёва. За два гады знаходжаньня ў камандзе згуляў 24 гульні, але ў 1987 годзе не выступаў. У 1988 годзе стаў гульцом латвійскай каманды «Звэйніекс» зь Ліепаі, якая выступала ў чэмпіянаце Латвіі. У тым жа годзе перайшоў у рыскую «Даўгаву», за якую адгуляў у першай лізе 40 матчаў, прапусьціўшы ў іх 63 мячы. У 1990 годзе стаў гульцом горкаўскага «Лякаматыва». Згуляў у савецкай першай лізе 48 гульняў, у якіх прапусьціў 45 мячоў. У расейскай Найвышэйшай лізе згуляў за ніжагародзкую каманду 109 матчаў, прапусьціўшы 134 галы. У 1996 годзе перайшоў у клуб Найвышэйшай лігі «Балтыка», правёўшы за два гады 31 гульню і прапусьціўшы 33 мячы. У 1998 годзе стаў гуляць за маскоўскае «Тарпэда». Ня здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе, у 1999 годзе вярнуўся ў Ніжні Ноўгарад. За «Лякаматыў» выступаў два гады. У студзені 2001 году кантракт зь «Лякаматывам» скончыўся[3], і Шанталосаў вярнуўся ў родную Беларусь, стаўшы гульцом «Белшыны». У складзе бабруйскага клюбу правёў 25 матчаў, прапусьціўшы ў іх 16 мячоў. У 2002 годзе далучыўся да менскага «Тарпэда-МАЗ». Згуляў 25 гульняў і прапусьціў 16 галоў.
У 2003 годзе зьехаў у Казахстан, дзе тры гады выступаў за клуб «Табол» з Кастанаю. У чэмпіянаце згуляў 74 матчы і прапусьціў 50 мячоў, таксама правёў 6 гульняў у эўракубках і двойчы гуляў у нацыянальным кубку. У складзе казаскай каманды двойчы быў срэбраным прызэрам чэмпіянату ды яшчэ адзін раз браў бронзавы мэдаль. Адзін раз выходзіў у фінал Кубка Казахстану. Па заканчэньні сэзону 2005 году завяршыў кар’еру футбаліста.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За зборную Беларусі з 1992 па 2002 гады згуляў 26 матчаў, у якіх прапусьціў 39 мячоў. Выклікаўся таксама ў зборную Расеі ў 1992 годзе дзеля ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі, але ўсю гульню гэтак і прасядзеў на лаўцы запасных.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 годзе быў прызначаны трэнэрам у працы з брамнікамі ў «Сібір», але пакінуў клюб 20 чэрвеня 2008 году. У ліпені таго ж году стаў трэнэрам брамнікаў адной з камандаў з Масквы. У 2009—2010 гадах трэнаваў брамнікаў «Хімак». У 2010 годзе стаў трэнэрам у працы з брамнікамі самарскіх «Крылаў Саветаў». У лістападзе 2011 году прызначаны трэнэрам брамнікаў клюбу «Факел», які пакінуў у студзені 2013 году. 7 красавіка таго ж года пачаў рыхтаваць брамнікаў каманды «Сібір-2».
Дыскваліфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 сьнежня 2008 году ў Доме футболу адбылося паседжаньне дысцыплінарнага камітэту Беларускай фэдэрацыі футболу. Было разгледжанае пытаньне, зьвязанае з заканчэньнем расьсьледаваньня, праведзенага праваахоўнымі органамі Беларусі і Расеі ў дачыненьні да Валера Шанталосава. Па выніках паседжаньня дысцыплінарны камітэт прыняў рашэньне за спробу паўплываць на вынікі матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 2004 году, якія адбыліся 6 верасьня 2003 году з камандай Чэхіі і 10 верасьня 2003 году з камандай Малдовы, спосабам, не сумяшчальным са спартовай этыкай (пацьвярджаецца пастановай аб спыненьні крымінальнага перасьледу ад 12 траўня 2008 году УУС Новасыбірску), накласьці на Шанталосава дысцыплінарнае пакараньне ў выглядзе аб’явы яго непажаданым (persona non grata) для мэтаў дзейнасьці асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».
На падставе Дысцыплінарнага кодэксу Беларускай фэдэрацыі футболу прынятае рашэньне інфармаваць чальцоў фэдэрацыі, якія складаюцца з чальцамі фэдэрацыі ў кантрактных або іншых афіцыйных адносінах, а таксама футбольных судзьдзяў і іншых асобаў, чыя дзейнасьць падпадае пад дзеяньне нарматыўных дакумэнтаў БФФ, ФІФА і УЭФА, аб абавязку ўстрымацца ў сваёй футбольнай дзейнасьці ад любых кантактаў з Валерам Шанталосавым.
Акрамя таго, прынята рашэньне замаўляць перад ФІФА аб пашырэньні сфэры дзеяньня накладзенага дысцыплінарнага пакараньня на Шанталосава[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Valeri Shantalosov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Дела вратарские. Гаеву пора за шампанским (рас.)
- ^ Шабуня возвращается в Бобруйск // Всё о футболе. — 2001. — № 3. — С. 4.
- ^ Белорусская федерация футбола объявила Валерия Шанталосова персоной нон грата (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Балтыка» Калінінград
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Табол» Кастанай
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Савецкія футбалісты
- Беларускія футбалісты