Перайсьці да зьместу

Вальтэр Самуэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вальтэр Самуэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 сакавіка 1978(1978-03-23)[1][2][3] (47 гадоў)
Рост 183 см
Вага 81 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997 Ньюэлз Олд Бойз 42 (0)
1997—2000 Бока Хуніёрс 77 (4)
2000—2004 Рома 122 (9)
2004—2005 Рэал Мадрыд 30 (2)
2005—2014 Інтэрнацыянале 169 (14)
2014—2016 Базэль 28 (2)
Зборныя
1997 Аргентына (да 20)[d] 6 (0)
1999—2010 Аргентына 56 (5)

Ва́льтэр Адрыя́н Люха́н Самуэ́ль (па-гішпанску: Walter Adrián Luján Samuel; нар. 23 сакавіка 1978 году, Фірмат, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Дзякуючы свайму стылю гульні атрымаў мянушку «Сьцяна».

Кар’еру пачаў у клюбе «Ньюэлз Олд Бойз», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў 18 гадоў. Наступным клюбам гульца быў сталічны «Бока Хуніёрс», разам зь якім стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. Улетку 2000 году перайшоў у склад італьянскай «Ромы», якая выдаткавала на трансфэр 18,9 млн эўра. Разам з Самуэлем рымляне сталі чэмпіёнамі Італіі, а сам Вальтэр прапусьціў толькі 3 гульні каманды ў чэмпіянаце.

У 2004 годзе аргентынец стаў гульцом «Рэалу», аднак ужо на наступны год ён зноўку зьехаў у Італію, на гэты раз у мілянскі «Інтэрнацыянале». У новым клюбе Вальтэр правёў 9 сэзонаў, стаўшы адным з сымбаляў каманды.

23 ліпеня 2014 году 36-гадовы абаронца далучыўся да складу швайцарскага «Базэлю»[4].

«Бока Хуніёрс»:

«Рома»:

«Інтэрнацыянале»:

  1. ^ а б в https://www.national-football-teams.com/player/297/Walter_Samuel.html
  2. ^ а б в WALTER ADRIAN SAMUEL // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Walter Samuel // FBref (анг.)
  4. ^ Walter Samuel zum FC Basel. FC Basel 1893

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]