Перайсьці да зьместу

Сэрхіё Рамэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрхіё Рамэра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1987(1987-02-22)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Бока Хуніёрс
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Расінг Авэльянэда 5 (0)
2007—2011 АЗ Алькмаар 90 (0)
2011—2015 Сампдорыя 71 (0)
2013—2014 Манака 3 (0)
2015—2021 Манчэстэр Юнайтэд 7 (0)
2021—2022 Вэнэцыя 16 (0)
2022—4 Бока Хуніёрс 61 (0)
Зборныя
2007 Аргентына (да 20)[d] 23 (20)
2007—2008 Аргентына (да 20)[d] 23 (0)
2008 Аргентына (да 23)[d] 4 (0)
2009—2018 Аргентына 96 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 студзеня 2025.

Сэ́рхіё Хэрма́н Рамэ́ра (па-гішпанску: Sergio Germán Romero; нар. 22 лютага 1987 году, Бэрнанда-дэ-Ірыгоен, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, брамнік клюбу «Бока Хуніёрс». Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргентынскі «Расінг», у якім правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.

У ліпені 2007 году перайшоў у нідэрляндзкі АЗ за 1,5 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сэзоне асноўны галкіпэр Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг» і Рамэра стаў асноўным брамнікам клюбу.

22 жніўня 2011 году Сэрхіё падпісаў кантракт з клюбам італьянскай Сэрыі Б «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 году быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча й на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 году вярнуўся ў генуэскі клюб.

У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны. Незважаючы на тое, што Рамэра мала выходзіў на пляцоўку за «Манака» ў сэзоне 2013—2014 гадоў, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі.

«АЗ»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Бока Хуніёрс»:

Аргентына:

  1. ^ а б в Sergio Romero // FBref (анг.)
  2. ^ а б в SERGIO GERMAN ROMERO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Sergio Romero // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]