Перайсьці да зьместу

Валянціна Казлоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянціна Казлоўская
лац. Valancina Kazłoŭskaja
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Лясная Кветка
Нарадзілася 19 жніўня 1907
Рыга
Памерла 31 сакавіка 1938
Менск
Пахаваная невядома
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, паэтка, перакладніца
Гады творчасьці 1923-1938
Мова беларуская
Дэбют 1923

Валянцíна Казлоўская (19 жніўня 1907, Рыга31 сакавіка 1938, Менск, БССР) — беларуская паэтка, пісьменьніца, перакладніца, фальклярыстка.

Ураджэнка Латгаліі. Ейная радзіма - Лудзенскі край. Бацькі былі сялянамі і мелі свой хутар на мяжы з Беларусьсю[1].

Навучалася ў гімназіях Рыгі, Люцыну, у 1927 г. скончыла Беларускія настаўніцкія курсы ў Дзьвінску.

Дзякуючы спрыяньню Янкі Купалы і Кастуся Езавітава ў тым самым годзе пераехала ў Менск і ў 1931 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут[2].

Працавала ў Тураўскай раённай бальніцы, нейкі час жыла з сям’ёю ў Менску, пазьней працавала ва Ўрэчанскай амбуляторыі, дзе побач у ваенным гарадку служыў ейны муж Маісей Шапіра, вайсковы лекар. У сям’і гадаваліся два сыны[3].

У сьнежні 1937 году была арыштаваная, абвінавачаная ў шпіянажы на карысьць латвійскай разьведкі[4].

Расстраляная 31 сакавіка 1938 году. Рэабілітаваная 19 траўня 1960 году[5].

Літаратурную дзейнасьць пачала ў 1923 годзе[6].

Арыгінальныя творы і запісы беларускіх фальклёрных твораў публікавала пад уласным прозьвішчам і псэўданімам Лясная Кветка[7].

Друкавалася ў часопісе "Ластаўка" (1923-1924), а таксама ў асобным выданьні вучнёўскіх твораў "Ластаўка" (Люцын 1924) і ў альманаху "Першы крок" (Рыга, 1926). Таксама друкавалася ў штомесячніку Дзьвінскай беларускай гімназіі "Школьная праца".

Пісала празаічныя творы на фальклёрным матэрыяле ("У калядны вечар", "Легенды аб Люцынскім замку" і пад.).

Перакладала з латыскай мовы (вершы Я. Райніса, марш латыскіх скаўтаў і пад.).

Асобныя вершы паэткі друкаваліся ў анталёгіі беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду "Бліскавіцы" (2017)[8].

У 2016 годзе выйшла кніга Валянціны Казлоўскай і Пятра Сакала "Выбраныя творы"[9].

• Выбраныя творы / Пятро Сакол, Валянціна Казлоўская; Мінск: Кнігазбор, 2016, 179 с.

  1. ^ Адбудзецца прэм'ера спектакля паводле твора Валянціны Казлоўскай, Baltkrievu kultūras centrs, 20.03.2017, https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/128-200317
  2. ^ Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe/
  3. ^ Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe
  4. ^ Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe
  5. ^ Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe
  6. ^ Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / укладанне, каментары Аксаны Данільчык, Віктара Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, с. 320.
  7. ^ Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / укладанне, каментары Аксаны Данільчык, Віктара Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, с. 320
  8. ^ Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / укладанне, каментары Аксаны Данільчык, Віктара Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 448 с.
  9. ^ Жанна Капуста, Анталогія болю, ЛіМ, №44, 2016, http://www.oo-spb.by/index.php?id=92