Валянцін Іванавіч Варэца
Валянцін Іванавіч Варэца | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1938 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ляіля Ахцямаўна Варэца |
Род дзейнасці | мастак, графік, мастак-манументаліст |
Жанр | станковы жывапіс і графіка |
Вучоба | |
Член у |
Валянцін Іванавіч Варэца (нар. 5 сакавіка 1938, Выпалзава[d], Калінінская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец, графік, манументаліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 сакавіка 1938 года ў пасёлку Выпалзава Калінінскай вобласці РСФСР (цяпер - Цвярской вобласці Расіі).
Скончыў Харкаўскі мастацкі інстытут у 1966 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з таго ж года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года[2].
Жыў у Мінску[2]. З 1996 года жыве з сям’ёй у Аўстраліі. Разам з жонкай валодае мастацкай галерэяй «Varetsa fine art» і мастацкай студыяй «Varetsa Studio» у раёне Турак горада Мельбурн, штат Вікторыя[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуючы ў галіне жывапісу і графікі, стварыў шэраг твораў, сярод якіх жывапісныя палотны: «Зямля», «Летам», «Раніца», «Бег», «Мелодыя», «Стыхія». Аўтар манументальных роспісаў «Сям’я», «Юнацтва», «Золата». Сярод графічных прац — «Рамантыкі», а таксама серыя «Гістарычныя асобы Беларусі» (у суаўтарстве з Л. Варэцай)[2].
Яго працы захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі, галерэях Сант’Андрэа ў г. Парма (Італія), «Украінскі дом» у г. Кіеў, Палацы Мароні ў г. Бергама (Італія), Івана-Франкоўскім мастацкім музеі (Украіна), фондах Саюза мастакоў Украіны, АН Украіны, Вашынгтонскай бібліятэцы (ЗША), а таксама ў зборах Рымскага ўніверсітэта[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мастачкай Ліяіляй Варэца мае дачку Вераніку Варэца, скульптарку і графічную дызайнерку[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007. Праверана 24 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в г д Варэца Валянцін Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Валянцін Іванавіч Варэца ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ varetsa studio (англ.). varetsa studio. Праверана 23 чэрвеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Варэца Валянцін Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.