Перайсці да зместу

Ляіля Ахцямаўна Варэца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляіля Ахцямаўна Варэца
Дата нараджэння 13 студзеня 1951(1951-01-13)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Валянцін Іванавіч Варэца
Род дзейнасці графік
Жанр літаграфія, акварэль і кніжная графіка
Вучоба
Член у

Ляіля Ахцямаўна Варэца (нар. 13 студзеня 1951(1951-01-13)[1], Харкаў) — беларуская мастачка-графік, працуе ў галіне кніжнай графікі, літаграфіі і акварэлі.

Нарадзілася 13 студзеня 1951 года ў Харкаве (УССР).

Скончыла Харкаўскі мастацкі інстытут у 1974 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976 года[3].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года[3].

Жыла ў г. Мінску[3]. З 1996 года жыве з сям’ёй у Аўстраліі. Разам з мужам валодае мастацкай галерэяй «Varetsa fine art» і мастацкай студыяй «Varetsa Studio» у раёне Турак[en] горада Мельбурн, штат Вікторыя[4].

Працуе пераважна ў тэхніцы каляровай літаграфіі, акварэлі і кніжнай графікі. Сярод асноўных серый: «Украінскія матывы», «Зямля ў квецені», «Чарнобыльскі след», «Гістарычныя асобы Беларусі» (у суаўтарстве з В. Варэцам)[3].

Аўтарка ілюстрацый да кніг: «Мая рэспубліка», «Намеснік бабулі» П. Кавалёва, «Буду настаўнікам» Э. Агняцвет, «Беларуска-італьянская кухня», «Паміж Масквой і Варшавай» В. Іпатавай[3].

Стварыла серыі паштовых марак: «Мастакі Беларусі», «Гістарычныя асобы Беларусі», «Беларускія спартсмены на Алімпіядзе ў Атланце»[3].

Яго працы захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі, галерэях Сант’Андрэа ў г. Парма (Італія), «Украінскі дом» у г. Кіеў, Палацы Мароні[en] ў г. Бергама (Італія), Івана-Франкоўскім мастацкім музеі (Украіна), фондах Саюза мастакоў Украіны, АН Украіны, Вашынгтонскай бібліятэцы (ЗША), а таксама ў зборах Рымскага ўніверсітэта[3].

У шлюбе з мастаком Валянцінам Варэцам мае дачку Вераніку Варэца, скульптарку і графічную дызайнерку[5].

  1. а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. Беларуская Вікіпедыя — 2007. Праверана 24 чэрвеня 2025.
  3. а б в г д е ё Варэца Ляіля Ахцямаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  4. Ляіля Ахцямаўна Варэца ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
  5. varetsa studio (англ.). varetsa studio. Праверана 23 чэрвеня 2025.