Валяр’яны
Вёска
Валяр’яны
|
Валяр’я́ны[1] (трансліт.: Valiarjany, руск.: Валерьяны), таксама Хвалья́ны[1] або Фалья́ны — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы прынамсі з першай паловы XIX стагоддзя, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уваходзілі ў склад дамена Таўкачэвічы графаў Грабоўскіх.
З 1861 года вёска аддзелена ад уладанняў праз скасаванне прыгону, у валоданні Грабоўскіх застаўся фальварак. У Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1870 годзе дзейнічалі смалярны і шкіпінарны заводы графа Аляксандра Карлавіча Грабоўскага.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені, для якой вяскоўцы ў 1924 годзе пабудавалі памяшканне. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 14 снежня 1943 года партызаны савецкіх брыгад 300-й імя К. Я. Варашылава, 27-й імя В. І. Чапаева і 200-й імя К. К. Ракасоўскага паблізу вёсак Баравыя і Валяр’яны на шашы Менск — Слуцк разбілі аўтамабільную калону нямецкіх войскаў. На могілках у барцкай магіле пахаваны 22 савецкія вайскоўцы, якія загінулі ў баях за вязваленне вёскі і пры ліквідацыі акружанай нямецкай групоўкі ў чэрвені — ліпені 1944 года.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — вёска, 37 двароў, 202 жыхары; урочышча, 1 двор, 7 жыхароў
- 1917 год — вёска, 37 двароў, 286 жыхароў; хутар, 2 двары, 9 жыхароў, усе беларусы[2]
- 1926 год — 54 двары, 297 жыхароў
- 1959 год — 274 жыхары
- 1970 год — 281 жыхар
- 1999 год — 81 жыхар
- 2000 год — 43 гаспадаркі, 80 жыхароў
- 2009 год — 49 жыхароў
- 2019 год — 25 жыхароў
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік. Месціцца за 4 км на поўдзень ад вёскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jelski A. Waleryanów, Waleryanówo al. Foliany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 908.
- Валяр’яны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 194—195. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0757-1.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Списки жертв — Гутковский Иван Зиновьевич. base.memo.ru. Праверана 18 верасня 2025.