Васіль Давыдзенка
| Васіль Давыдзенка | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся |  3 чэрвеня 1933 | 
| Памёр |  27 верасьня 1987 (54 гады) | 
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | анколяг, пісьменьнік | 
Васіль Давыдзенка (3 чэрвеня 1933, в. Нежыхаў Брагінскі раён — 27 верасьня 1987, Менск) — беларускі мэдык і пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Менскай мэдыцынскай навучальні ў 1953 годзе працаваў лябарантам на катэдры ядзернай фізыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе №3 у Менску. У 1955-1957 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў лячэбны факультэт Менскага мэдыцынскага інстытуту ў 1963 годзе. Працаваў лекарам-анколягам у менскай клініцы №1, а ў 1965-1987 гадах — у навукова-дасьледчым Інстытуце анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў у час вучобы ў шматтыражцы інстытуту. Аўтар кніг аповесьцей і апавяданьняў «Жывыя струны» (1978), «Свае і чужыя дарогі» (1983).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X