Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі
Выгляд
	
	
| Васіль Канстанцінавіч | ||||
|---|---|---|---|---|
| ![Пагоня Літоўская[d]](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/POL_COA_Czartoryski.svg/120px-POL_COA_Czartoryski.svg.png) Пагоня Літоўская[d] | ||||
|  | ||||
| 
 | ||||
|  | ||||
| Нараджэнне | каля 1375 | |||
| Смерць | не раней за 1417 | |||
| Род | Гедзімінавічы | |||
| Бацька | Канстанцін | |||
| Маці | Канстанцінава Чартарыйская[d][1] | |||
| Жонка | Ганна | |||
| Дзеці | Іван, Аляксандр, Міхаіл | |||
Васіль Чартары́йскі (? — пасля 1417) — пачынальнік роду князёў Чартарыйскіх.
Паводле генеалагічнай традыцыі лічыцца сынам князя Канстанціна Альгердавіча (?—1390), у гэтым спасылаюцца на грамату польскага караля Уладзіслава III ад 14.6.1442 года, якой пацвярджаецца сваяцтва Чартарыйскіх з вялікім князем літоўскім Альгердам. Аднак гісторыкі ХІХ ст. выказвалі сумненні ў верагоднасці граматы і схіляліся да версіі пра іншае паходжанне роду.
У 1393 годзе пры двары Ягайлы, валодаў Лагойскам. Таксама ўладальнік Чартарыйска на Стыры ў Луцкім павеце Валынскай зямлі, ад яго ў XV ст. род атрымаў прозвішча. Сынамі Васіля былі Іван (пам. каля 1460), Аляксандр (пам. пасля 1477) і Міхаіл (памёр да 1489).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.
