Васіль Рыгоравіч Карась
Васіль Рыгоравіч Карась | |
---|---|
Род дзейнасці | партызан |
Дата нараджэння | 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943 |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Васіль Рыгоравіч Карась (руск.: Василий Григорьевич Карась; 1911, Валокі — 1943, Хойнікі) — камандзір партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, старшыня калгаса «Чырвоны сцяг» (з 1938), памочнік пракурора (з 1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Валокі Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер у межах Хойнікаў Гомельскай вобласці Беларусі). Беларус.
Пасля заканчэння пачатковай школы да 1926 года працаваў у гаспадарцы бацькі. З кастрычніка 1926 да снежня 1929 года працаваў па найму вучнем у саматужнікаў Зарэцкага і Тарахоўскага ў Хойніках. Пасля арганізацыі ў Валоках калгаса «Селянін» прызначаны брыгадзірам, дзе і працаваў са снежня 1929 да ліпеня 1934 года[1].
Затым накіраваны на вучобу ў савецка-партыйную школу ў Гомелі, пасля яе сканчэння, з ліпеня 1935 да мая 1937 года Карась працуе загадчыкам Валоцкага сельскага Дома сацыялістычнай культуры.
У маі 1937 года прызначаны інспектарам або раённым упаўнаважаным Народнага камісарыяту нарыхтовак. З верасня 1938 года абраны старшынёй калгаса «Чырвоны сцяг»[1].
У сакавіку 1940 года Карася накіроўваюць працаваць у органы пракуратуры. Пасаду памочніка пракурора Хойніцкай раённай пракуратуры ён займаў да пачатку акупацыі Хойніцкага раёна нямецка-фашысцкімі войскамі.
У красавіку 1941 года Карась прыняты ў члены КПСС. Пасля акупацыі раёна пакінуты ў тыле ворага для арганізацыі партызанскага атрада.
Узімку 1941—1942 гадах быў у групе сакратара падпольнага райкама КПБ П. П. Домнікава, а пасля яго смерці сам кіраваў групай партызан.
У сакавіку 1943 года Палескі абкам КПБ зацвердзіў Карася камандзірам партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, членам Хойніцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
Партызанскі атрад імя В. І. Чапаева створаны ў сакавіку 1943 года ў Аравіцкім і Кажушкаўскім сельсаветах Хойніцкага раёна з ініцыятыўнай групы Карася, выдзеленай Гомельскім партызанскім злучэннем. Пад кіраўніцтвам Карася атрад правёў шэраг аперацый па знішчэнні нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка на чыгунцы на акупаванай тэрыторыі Палескай вобласці (Хойніцкі раён).[1]
Партызаны разграмілі буйную нямецкую гаспадарку ў Судкове, правялі баявую аперацыю пад Хойнікамі, у аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Хойнікі — Васілевічы падарвалі больш за 500 рэек. Распаўсюджвалі ўлёткі, зводкі Сафінфармбюро.[1]
25 лістапада 1943 года атрад (430 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
У 1943 годзе Васіль Рыгоравіч Карась загінуў.
Пахаваны Васіль Рыгоравіч Карась на грамадзянскіх могілках па вуліцы Малішэўскай у Хойніках.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка Соф’я, пяцёра дзяцей (Вера, Эмілія, Неля, Кена, Дзіна). Загінулі.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем В. Р. Карася названая адна з вуліц у горадзе Хойнікі (Гомельская вобласць)[3][4].
- У гонар В. Р. Карася адкрыты памятны знак у Хойніках (15.06.2022)[5], усталяваны на будынку аднайменнай вуліцы[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Народный проект «СОЛДАТСКАЯ ЗВЁЗДОЧКА». Командир партизанского отряда – Карась Василий Григорьевич . Хойникский районный исполнительный комитет.
- ↑ Карась Василий Григорьевич .
- ↑ Их именами названы улицы: Василий Карась — хойникский чапаевец . Хойнiцкiя навiны.
- ↑ Хойники. Улица Карася .
- ↑ Открытие памятной доски в честь Карася Василия Григорьевича .
- ↑ В Хойниках открыли памятную доску в честь Василия Карася .