Вацлаў Арэшка
Вацлаў Арэшка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1955 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык, грамадскі дзеяч, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Вацлаў Арэшка (нар. 18 студзеня 1955, Свярдлоўск, Расія) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 студзеня 1955 года ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург, Расія)[1]. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «тэатразнаўства»[2], пасля аспірантуру пры ім[1].
Працаваў у Тэатры юнага гледача, у Нацыянальным мастацкім музеі, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, распрацаваў праграму новага навучальнага курса «Гісторыя і тэорыя культуры Беларусі». Вёў раздзел кніжных і камп’ютарных рэцэнзій у «Нашай ніве»[2].
Быў намеснікам старшыні Працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый, каардынатарам планава-аналітычнай групы дэмакратычнай кааліцыі «Пяцёрка+», выконваў абавязкі рэдактара бюлетэня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў[1]. Актывіст прафсаюза РЭП[3], рэдагаваў бюлетэнь прафсаюзаў РЭП.
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Вячаслаў Арэшка быў затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. Пазней яго перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага[3].
25 лістапада 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся закрыты працэс над лідарамі незалежных прафсаюзаў, якіх абвінавачвалі ў шэрагу «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні, распальванне сацыяльнай варожасці і заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі. Якія менавіта абвінавачванні выстаўлены Арэшку, не раскрывалася[3].
Першапачаткова прысуд планавалася агучыць 27 снежня 2022 года, але па «нанова адкрытых абставінах» разгляд быў перанесены. 5 студзеня 2023 года Вячаслаў Арэшка быў прызнаны вінаватым і асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую Турму № 4[3].
3 красавіка 2023 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле, адхіліўшы апеляцыю. 5 мая Арэшку ўнеслі ў пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў. У пачатку мая яго перавялі ў папраўчую калонію № 17, а напрыканцы года — у ПК № 22[3].
Вячаслаў мае цяжкія праблемы са зрокам і амаль не бачыць, аднак у калоніі адмаўляюць яму ў афармленні інваліднасці[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Перакладаў са старапольскай мовы творы беларускага барока[2]. Пераклаў на беларускую мову творы Уршулі Радзівіл і Сяргея Пясецкага[1].
Друкаваўся ў часопісах «Спадчына», «Arche», «pARTisan», пэўны час рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі». Выступаў як актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыяваў стварэнне «Кнігі гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Юры Дракахруст. Арэшка Вацлаў // Акцэнты Свабоды (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 430 с. — ISBN 978-0-929849-28-7.
- ↑ а б в г Вацлаў Арэшка . Беларускі ПЭН (25 студзеня 2023). Праверана 24 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в г д е Вячаслаў Арэшка — Палітычныя вязні ў Беларусі . prisoners.spring96.org. Праверана 24 чэрвеня 2025.
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Палітыкі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову