Перайсці да зместу

Вацлаў Емелка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вацлаў Емелка
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1995(1995-06-23)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 187 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Q125169377? 49 (2)
2016—2022 Сігма Оламаўц[d] 128 (7)
2020—2021   Лёвен[d] 23 (0)
2022—0000 Вікторыя Пльзень 80 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́цлаў Е́мелка (чэшск.: Václav Jemelka; нар. 23 чэрвеня 1995) — чэшскі футбаліст, абаронца клуба «Вікторыя» і зборнай Чэхіі.

Емелка быў адным з пяці ігракоў, якія перад сезонам 2016—2017 гадоў былі пераведзены з дублю «Сігмы» у асноўную каманду. У тым сезоне клуб гуляў у другім дывізіёне, бо летась вылецеў з элітнага дывізіёна[3]. Дэбютаваў у Першай лізе 30 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Млада Болеслаў»[4]. Першым голам адзначыўся спрэчным чынам у матчы «Сігмы» супраць пражскай «Славіі» 10 верасня 2017 года, аформіўшы гол рукой[5]. Лік той сустрэчы быў 1:1. Сезон 2020—2021 гадоў пачаў на радзіме, але ў кастрычніку 2020 года на правах арэнды далучыўся да бельгійскага «Аўд-Хеверле» да канца сезону[6]. У жніўні 2022 года Емелка далучыўся да пльзенскай «Вікторыі», склаўшы трохгадовы кантракт[4][7]. Свой першы гол за каманду забіў у матчы зноў супраць «Млады Болеслаў», аформіўшы другі гол у пераможным матчы з лікам 2:0 у кастрычніку 2022 года[8].

11 лістапада 2020 года Емелка дэбютаваў у складзе зборнай Чэхіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі[9]. Ігрок мусіў быў згуляць на чэмпіянаце Еўропы 2020 года, але прапусціў яго з прычыны траўмы[10].