Вацлаў Емэлка
| Вацлаў Емэлка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1995[1][2] (30 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Вікторыя Пльзень | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2021 | Сыгма Оламаўц Б[d] | 49 (2) |
| 2016—2022 | Сыгма Оламаўц | 128 (7) |
| 2020—2021 | → Аўд-Гэвэрлі Лёвэн | 23 (0) |
| 2022— | Вікторыя Пльзень | 80 (3) |
| Зборныя | ||
| 2020— | Чэхія | 10 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ва́цлаў Е́мэлка (па-чэску: Václav Jemelka; нар. 23 чэрвеня 1995 году) — чэскі футбаліст, абаронца клюбу «Вікторыя» і зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Емэлка быў адным зь пяці гульцоў, якія перад сэзонам 2016—2017 гадоў былі пераведзеныя з дублю «Сыгмы» у асноўную каманду. У тым сэзоне клюб гуляў у другім дывізіёне, бо летась вылецеў з элітнага дывізіёну[3]. Дэбютаваў у Першай лізе 30 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Млада Болеслаў»[4]. Першым голам адзначыўся спрэчным чынам у матчы «Сыгмы» супраць праскай «Славіі» 10 верасьня 2017 году, аформіўшы гол рукой[5]. Лік той сустрэчы быў 1:1. Сэзон 2020—2021 гадоў пачаў на радзіме, але ў кастрычніку 2020 году на правах арэнды прыяднаўся да бэльгійскага «Аўд-Гэвэрлі» да канца сэзону[6]. У жніўні 2022 года Емэлка далучыўся да пльзенскай «Вікторыі», склаўшы трохгадовы кантракт[4][7]. Свой першы гол за каманду забіў у матчы зноў супраць «Млады Болеслаў», аформіўшы другі гол у пераможным матчы зь лікам 2:0 у кастрычніку 2022 году[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 лістапада 2020 году Емэлка дэбютаваў у складзе зборнай Чэхіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны[9]. Гулец мусіў быў згуляць на чэмпіянаце Эўропы 2020 году, але прапусьціў яго з прычыны траўмы[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vaclav Jemelka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Václav Jemelka // FBref (анг.)
- ^ Jančík, Miloslav (22.06.2016). «Velké změny v Olomouci. Hanáci hledají náhradu za Ševčíka s Houskou». Mladá fronta Dnes.
- ^ а б Muzikant, Michal (11.08.2022). «Hotovo! Jemelka míří ze Sigmy do Plzně. U mistra podepsal na tři roky». Deník.
- ^ Marek, Petr (10.09.2017). «Gól, který jsem Slavii dal, byl kontroverzní, ale oslavím ho, smál se stoper Sigmy». Sport.cz.
- ^ Dočkal, Jan (5.10.2020). «Jemelka se dočkal Belgie. V poslední přestupní den zamířil do Lovaně». Mladá fronta Dnes.
- ^ Dosadil, Pavel (11.08.2022). «Miliony už se točí! Mistrovská Plzeň získala hned dva reprezentanty». Sport.cz.
- ^ Muzikant, Michal (11.10.2022). «Jemelka poprvé pálil za Plzeň. Rád zaplatím, řekl. Ve středu jde proti Bayernu». Deník.
- ^ «Jemelka hrál za reprezentaci proti Německu». Hanácký Večerník.
- ^ «V nominaci reprezentace na ME chybí Dočkal, Šilhavý čeká na Kúdelu». Eurofotbal.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball