Перайсьці да зьместу

Вікторыя Пльзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікторыя Пльзень
Поўная назва Football Club Viktoria Plzeň
Заснаваны 1911
Горад Пльзень, Чэхія
Стадыён Доосан Арэна
Умяшчальнасьць: 11 722
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcviktoria.cz (чэс.)​ (анг.)

«Вікторыя» (па-чэску: Viktoria) — чэскі футбольны клюб з гораду Пльзені. Заснаваны ў 1911 годзе. Шасьціразовы чэмпіён Чэхіі (2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2022), уладальнік Кубка Чэхіі (2010), двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі (2011, 2015).

Клюб быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай СК «Вікторыя». У 1922 годзе «Вікторыя» стала чэмпіёнам графства. У 1929 годзе клюб аддаў стадыён ураду і адмовіўся ад зямлі на карысьць гарадзкога разьвіцьця, таму ўзяў у арэнду зямлю на вуліцы Лугава. Праз год, каманда стала называцца «прафэсійны клюб Вікторыя Пльзень» і ў той жа час выйшла ў другую лігу нацыянальнага першынства. Ужо праз год «Вікторыя» заняла 2 месца, што азначала павышэньне ў статусе і пераход у першую лігу краіны. У найвышэйшай лізе каманда пратрымалася да 1938 году, але не заваявала якіх-небудзь трафэяў.

Пасьля рэйду амэрыканскіх самалётаў ў красавіку 1945 году і пажару ў чэрвені таго ж году, стадыён «Вікторыя Мэдаў-стрыт» быў разбураны, але з дапамогай жыхароў гораду арэну здолелі аднавіць і яна ўсё яшчэ фунцыянуе і па гэты дзень. У 1949 годзе назва стадыёну была зьменена на «Falcon Klub Skoda Plzen». У 1952 годзе «Вікторыя» вярнулася ў найвышэйшую лігу краіны. У 1955 годзе ў «Вікторыі» зьявілася новая арэна — «Štruncovy Sady Stadion» з умяшчальнасьцю ў 25 тысяч гледачоў, на якім «Вікторыя» гуляе па сёньня. Шырокая рэканструкцыя стадыёну адбылася толькі ў 2003 годзе. Умяшчальнасьць была падвышаная да 32 тысячаў, а таксама палепшана камфортнасьць. Падчас апошняй рэканструкцыі ў 2011 годзе зьмяшчальнасьць стадыёну была паменшаная да 12 тысяч гледачоў.

18 траўня 2010 году «Вікторыя» здабыла перамогу ў Кубку Чэхіі, выгуляўшы «Ябланец» зь лікам 2:1[2]. У выніку ўпершыню з пачатку 1970-х гадоў клюб атрымаў права на ўдзел у эўракубках. «Вікторыя» ўзяла ўдзел у розыгрышы Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў, але чэхі адразу ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе ў двубоі з турэцкім «Бэшыкташам» саступілі і скончылі выступы ў спаборніцтве[3].

У 2011 годзе «Вікторыя» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Чэхіі. Пасьпяхова правёўшы адборачны этап Лігі чэмпіёнаў клюб трапіў у адную групу разам з «Барсэлёнай», «Мілянам» і барысаўскім БАТЭ. Заняўшы 3 месца ў гэтай групе «Вікторыя» выйшла ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы, аднак саступіла там нямецкаму «Шальке-04».

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Чэхіі Аб Лукаш Гэйда Edit this on Wikidata 1990
3 Сьцяг Сэрбіі Аб Сьветазар Маркавіч Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Чэхіі Аб Карэл Спачыл Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Чэрв Edit this on Wikidata 2001
7 Сьцяг Чэхіі Нап Крыстоф Кабанго Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Чэхіі ПА Дэніс Вішынскі Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Копіц Edit this on Wikidata 1990
11 Сьцяг Чэхіі Нап Мацей Выдра 1992
13 Сьцяг Славаччыны Бр Марыян Тврдон Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Іраку Аб Мэрчас Даскі Edit this on Wikidata 1999
15 Сьцяг Чэхіі Бр Матыяш Шылгавы 2007
17 Сьцяг Нігерыі Нап Рафію Дурасынмі Edit this on Wikidata 2003
18 Сьцяг Чэхіі Нап Томаш Ладра Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Францыі ПА Шэйк Суарэ Edit this on Wikidata 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Чэхіі ПА Іржы Панаш Edit this on Wikidata 2007
21 Сьцяг Чэхіі Аб Вацлаў Емэлка 1995
22 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Палуска Edit this on Wikidata 2005
23 Сьцяг Чэхіі Бр Марцін Едлічка Edit this on Wikidata 1998
24 Сьцяг Чэхіі ПА Мілан Гавэл Edit this on Wikidata 1994
29 Сьцяг Чэхіі ПА Том Слончык Edit this on Wikidata 2004
31 Сьцяг Чэхіі ПА Павал Шулц Edit this on Wikidata 2000
32 Сьцяг Чэхіі ПА Мацей Валэнта Edit this on Wikidata 2000
40 Сьцяг Лібэрыі Аб Сэмпсан Двэ Edit this on Wikidata 2001
44 Сьцяг Аўстрыі Бр Флёрыян Вігеле Edit this on Wikidata 2001
80 Сьцяг Ганы Нап Прынс Кўабэна Аду Edit this on Wikidata 2003
85 Сьцяг Славеніі ПА Адрыян Жэлькавіч Edit this on Wikidata 2002
99 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Амар Мэміч Edit this on Wikidata 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]