Сыгма Оламаўц
| Сыгма Оламаўц | |||||
| Поўная назва | SK Sigma Olomouc a.s. | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1919 | ||||
| Горад | Оламаўц, Чэхія | ||||
| Стадыён | Андраў Умяшчальнасьць: 12 566 | ||||
| Кіраўнік | SK Olomouc Sigma MŽ[d][1] і Оламаўц[1] | ||||
| Галоўны трэнэр | |||||
| Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
| · 2024—2025 | 6 месца | ||||
| |||||
sigmafotbal.cz (чэс.) | |||||
«Сы́гма» (па-чэску: Sigma) — чэскі футбольны клюб з гораду Оламаўцу. Заснаваны ў 1919 годзе. Уладальнік Кубка Чэхіі (2012, 2025).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбол у Оламаўцы зьявіўся на пачатку XX стагодзьдзя. У 1923 годзе быў створаны спартовы клюб «Оламаўц», а таксама у горадзе быў заснаваны і нямецкі клюб «Ольмюц». Сёньняшні клюб «Сыгма» бярэ свой пачатак з каманды «Гэйчын» з прадмесьця Оламаўцы. Фундатарам клюбу, які паўстаў у 1919 годзе, быў шаснаццацігадовы юнак Карэл Тацічак, які пазьней стаў ягоным першым старшынём[3]. Разьвіцьцё клюбу ішло даволі пасярэдна, то бок на працягу 50 гадоў каманда гуляла ў найніжэйшых дывізіёнах, а ўсе дасягненні адразу ж мяняліся на новыя няўдачы. Пераломным стаў 1977 год, калі каманда прабілася ў першую чэскую рэгіянальную лігу. У складзе каманды гулялі такія гульцы, як то Ўласьціміл Палічка, Уласьціміл Пэтржэла, Іва Кнофлічак, Іржы Віт ды браты Фіяля. З гэтымі імёнамі і зьвязаны першыя посьпехі клюбу — у 1982 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Ўласьціміла Зэмана «Сыгма» прасунулася ў Першую лігу, але надоўга замацавацца клюб ня здолеў. Але ўжо праз год таленавіты трэнэр Карэл Брукнэр, які яшчэ толькі пачынаў свой трэнэрскі шлях, вярнуў каманду ў элітны дывізіён.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б annual report
- ^ ČT sport Olomouc povýšila do role hlavního trenéra úspěšného kouče druholigového béčka Janotku — Чэскае тэлебачаньне, 2024.
- ^ Růžička, Adolf (2004). «SK Sigma Olomouc». Brno: Computer Press. — С. 16. — ISBN 80-251-0201-7.