Верцялішкі
Аграгарадок
Верцялішкі
| ||||||||||||||||||||
Верцялі́шкі[1] (трансліт.: Vierciališki, руск.: Вертелишки) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкаўскага сельсавета.
За 4 км ад станцыі Аульс на чыгунцы Масты — Гродна.
Да 1950-х гадоў Верцялішкі былі невялікай вёскай. У 1950-я гады былі створаны калгас «Прагрэс» і торфапрадпрыемства «Верцялішкі», пасля гэтага вёску перабудавалі ў адно з узорных сельскіх паселішч СССР.
За планіроўку і забудову Верцялішак у 1971 годзе архітэктары В. Н. Емяльянаў і Г. У. Заборскі і старшыня калгасу «Прагрэс» Ф. П. Сянько атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Фантан «Дожджык» стварыў у 1973 годзе мастак А. Сурмач[2].
Калгас «Прагрэс» — адно з вядомейшых прадпрыемстваў такога тыпу ў Беларусі. У Верцялішках таксама знаходзіцца галоўная станцыя вузкакалейнай чыгункі торфапрадпрыемства «Верцялішкі», якая ідзе на 30 км на ўсход ад паселішча.
Насельніцтва — каля 3000 чалавек[калі?], адно з буйнейшых сельскіх паселішч Гродзенскай вобласці.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы сучасны літоўскі антрапонім (прозвішча) Vertelis, тапонім Verteliai. Утворана як і прозвішча Церцель, ад імя з утваральнікам -el-.[крыніца?]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Казімір Лашкевіч (1888—1978) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Сойма Польскай Рэспублікі першага склікання.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святой Сям’і
- Царква Аляксандра Неўскага (1854)
- Прысядзібны парк
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Верцялішкі